Уладзімір Васілевіч Ярмошын

(Пасля перасылкі з Уладзімір Ярмошын)

Уладзімір Васілевіч Ярмошын (26 кастрычніка 1942, Пронск, Разанская вобласць, Расія) — Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2000 — 21 верасня 2001).

Уладзімір Васілевіч Ярмошын
Уладзімір Васілевіч Ярмошын
4-ы прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2000 — 21 верасня 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сяргей Лінг
Пераемнік Генадзь Навіцкі
Coat of arms of Minsk.svg старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
10 студзеня 1995 — 18 лютага 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Герасіменка
Пераемнік Міхаіл Паўлаў
 
Адукацыя
Прафесія інжынер-механік
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Нараджэнне 26 лістапада 1942(1942-11-26) (77 гадоў)
 
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь

БiяграфiяПравіць

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1942 года ў п.г.т. Пронск.

Скончыў Навачаркаскі палітэхнічны інстытут (1964), Акадэмію грамадзянскай авіяцыі (1989), інжынер-механік, арганізатар вытворчасці.

У 19591960 гг. працаваў токарам Навачаркаскага электравозабудаўнічага завода ў Растоўскай вобласці, Расія.

У 19651990 гг. — ст. інжынер, галоўны механік, намеснік дырэктара Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407.

У 1990 г. — старшыня выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў г. Мінска.

У 19901992 гг. — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, старшыня камітэта па жыллёвай гаспадарцы і энэргетыцы.

У 19921995 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

10 студзеня 1995 г. указам прэзідэнта № 11 прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і занесены на сцвярджэнне Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў.

З 1996 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

18 лютага 2000 г. указам прэзідэнта № 77 «Аб Ярмошыне У. В.» прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтым пасту Сяргея Лінга, які пайшоў у адстаўку.

1 кастрычніка 2001 г. указам прэзідэнта № 559 Генадзь Навіцкі прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2002 гады па снежань 2003 года — кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» ў Беларусі.

УзнагародыПравіць

Узнагароды: ордэн «Знак Пашаны», тры медалі.

КрыніцыПравіць