Уладзімір Яўцехавіч Сінякоў

Уладзімір Яўцехавіч Сінякоў (нар. 20 лютага 1947, Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Уладзімір Яўцехавіч Сінякоў
Нараджэнне 20 лютага 1947(1947-02-20) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (вучоны заатэхнік), Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя».

Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам фермы калгаса «1 Мая» Жлобінскага раёна. Працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «1 Мая», упраўлення сельскай гаспадаркі Жлобінскага райвыканкама. Быў загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Жлобінскага гаркама КПБ, інструктарам сельскагаспадарчага аддзела Гомельскага абкама КПБ, інструктарам аграрнага аддзела ЦК КПБ, першым сакратаром Полацкага райкама КПБ. Займаў пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці, начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1].

Зноскі