Уладзіслаў Абрамовіч
Уладзіслаў Абрамовіч, Уладас Абрамавічус (9 мая 1909, в. Наўядварыс, цяпер Тракайскі раён Літвы — 16 лістапада 1965) — бібліёграф, гісторык культуры.
Уладзіслаў Абрамовіч | |
---|---|
літ.: Vladas Abramavičius | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, бібліятэкар, журналіст, гісторык культуры, бібліёграф |
Дата нараджэння | 9 мая 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1965[1] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Вышэйшую школу журналістыкі ў Варшаве (1934), Вільнюскі ўніверсітэт (1951). Да 1939 года працаваў у польскім друку, быў рэдактарам часопіса «Земя Лідзка» («Ziemia Lidzka»), у 1945—1961 гг. загадчык аддзела рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР. Склаў «Апісанне інвентароў феадальнага землеўладання ў Літве» (1963). У рукапісе засталіся складзеныя ў 1949 «Бібліяграфія беларускіх перыядычных выданняў 1861—1944» і «Бібліяграфія па беларускай літаратуры XIX ст. Мастацкія і публіцыстычныя творы. Надрукаваныя і рукапісныя» (копіі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР). Аўтар даследаванняў і публікацый «Навагрудскі край» (1930), «Урокі Адама Міцкевіча ў Ковенскай школе» (1956), «Пісьменнасць і кніга ў Літве» (1957), «Валеры Урублеўскі» (1958), «Тадэвуш Урублеўскі» (1960), «Тарас Шаўчэнка і Вільнюс» (1964), «Збор рукапісаў: Кароткі агляд рукапісных фондаў XI—XX стст. Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР» (1963).
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с.; іл.