Уладзіслаў Алегавіч Ложкін
Уладзіслаў Ложкін (нар. 25 сакавіка 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Поўнае імя | Уладзіслаў Алегавіч Ложкін | |||||||||
Нарадзіўся |
25 сакавіка 2002 (19 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 179 см | |||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 25 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З пачатку 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[1]. У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу з лікам 3:1. У далейшым стаў асноўным нападнікам каманды, хоць і не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[2].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021.
Міжнародная кар’ераПравіць
У студзені 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску. У сакавіку 2019 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 10 | 3 |