Уладзіслаў Аляксандравіч Шчэпаў
Уладзіслаў Аляксандравіч Шчэпаў (23 жніўня 1976, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Уладзіслаў Аляксандравіч Шчэпаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 жніўня 1976 (47 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 23 жніўня 1976 года ў г. Гомелі.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, эканаміст-менеджар. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры эканомікі і кіравання вытворчасцю, дэканам эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].
Асабістае жыццё правіць
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)