Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка

Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка (20 жніўня 1949, Краснадар, РСФСР — 1 красавіка 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 2001 па 2002 гады. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАНБ.

Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка
4-ы міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
19 кастрычніка 2001 — 29 красавіка 2002
Папярэднік Ігар Барысавіч Зелянкевіч
Пераемнік Людміла Андрэеўна Пастаялка
Нараджэнне 20 жніўня 1949(1949-08-20)
Смерць 1 красавіка 2018(2018-04-01)[1] (68 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2]
Навуковае званне
Дзейнасць урач, дзяржаўны дзеяч, хірург, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар, загадчык лабараторыі
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера эндакрыналогія
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 жніўня 1949 года ў Краснадары.

У 1972 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.

У 1972—1976 гадах працаваў лекарам, малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

У 1976—1978 гадах — урач-хірург 2-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1978—1980 гадах загадваў лабараторыяй 9-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1980—1984 гадах — загадчык лабараторыі МДМІ.

У 1984—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення ў БелНДІ туберкулёзу.

У 1990—1996 гадах — дырэктар Магілёўскага філіяла НДІ радыяцыйнай медыцыны.

У 1996—1999 гадах — дырэктар НДІ экалагічнай і прафесійнай паталогіі.

У 1999—2001 гадах — дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.

19 кастрычніка 2001 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[4], 29 красавіка 2002 года за сур’ёзныя хібы ў працы вызвалены ад пасады[5].

Памёр 1 красавіка 2018 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя напрамкі дзейнасці — праблемы радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, адной манаграфіі.

Узнагароды правіць

  • прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1982)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.
  • Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения / И. В. Пантюк // Медицинские новости. — 2009. — № 7. — С. 4—10. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.mednovosti.by/journal.aspx?article=4346.

Спасылкі правіць