Уладзіслаў Ваза, Уладзіслаў ІV (9 чэрвеня 1595, Лобзаў каля Кракава — 20 мая 1648, Мерач, цяпер Мяркіне (Merkinė) Літва), цар маскоўскі1610), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1632-1648).

Уладзіслаў IV Ваза
Władysław IV Waza
Уладзіслаў Ваза. Карціна Франса Люікса
Уладзіслаў Ваза. Карціна Франса Люікса
Сцяг Цар і Вялікі князь усяе Русі
1610 — 1613
(пад імем Уладзіслаў Жыгімонтавіч)
Каранацыя не каранаваны
Папярэднік Васіль Шуйскі, Сямібаяршчына
Пераемнік Міхаіл I Фёдаравіч Раманаў
Сцяг Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
8 лістапада 1632 — 20 мая 1648
Каранацыя 6 лютага 1633
Папярэднік Жыгімонт III
Пераемнік Ян II Казімір
Нараджэнне 9 чэрвеня 1595(1595-06-09)[1][2][…]
Смерць 20 мая 1648(1648-05-20)[1][2][…] (52 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Жыгімонт Ваза
Маці Ганна Аўстрыйская
Жонка Цэцылія Рэната Габсбург[5] і Людвіка Марыя Ганзага[5]
Дзеці Жыгімонт Казімір Ваза, Марыя Ганна Ізабэла Вазоўна[d] і Уладзіслаў Канстанцін Ваза[d]
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Жыгімонта Вазы, караля польскага (1587—1632) і вялікага князя літоўскага (1588—1632), і Ганны з Габсбургаў (1573—1598)[6]. Пасля смерці бацькі (13.11.1632) абраны польскім каралём і вял. кн. літоўскім. Ад першай жонкі — Цэцыліі Рэнаты з Габсбургаў (1611—1643) меў сына Жыгімонта Казіміра (1640—1647), які памёр у маленстве, і дачку Марыю Ганну Ізабелу (1642—1642), якая памерла немаўлятам. Ад каханкі Ядвігі Лушкоўскай (1610—1648) меў сына Уладзіслава Канстанціна (1635—1698).

Пераняў сталец у цяжкі для краіны час, калі была ўжо страчаная Лівонія, праваслаўная грамадскасць расколатая Берасцейскай уніяй. Уладзіславу Вазу ўдалося перамагчы Расію ў так званай Смаленскай вайне і паводле Палянаўскага міру 14.04.1634 адваяваць Смаленск і прымусіць Расію адмовіцца ад прэтэнзій на землі, якія паводле Дэўлінскага перамір’я ад 11.12.1618 адышлі да Рэчы Паспалітай, але ён мусіў адмовіцца ад тытулу маскоўскага цара (паводле дамоўленасці ад 4.2.1610 маскоўскія баяры абралі яго царом) і прэтэнзій на маскоўскі сталец. З нагоды вяртання ў Вільню быў арганізаваны трыумф, вельмі ўзрасла папулярнасць Уладзіслава Вазы ў грамадстве. Пасля смерці шведскага караля Густава II Адольфа і заканчэння Альтмаркскага перамір’я імкнуўся заняць шведскі сталец і падтрымаў памкненні вялікалітоўскай палітычнай эліты адваяваць Лівонію.

Калі Польшча 12.9.1635 падпісала сепаратны дагавор са Швецыяй, за апошняй засталася Лівонія, за Прусіяй — Клайпеда, а Уладзіслаў Ваза канчаткова адмовіўся ад прэтэнзій на шведскі сталец. Імкнучыся забяспечыць сабе большую падтрымку Габсбургаў і ўвогуле большай ролі ў еўрапейскай палітыцы — на той час якраз ішла г.зв. Трыццацігадовая вайна (1618—1648) — у 1637 ажаніўся з Цэцыліяй Рэнатай з Габсбургаў. Калі яна памерла, у 1646 узяў у жонкі маладую французскую княжну Людвіку Марыю Ганзага (1611—1667), такім чынам выказваючы зацікаўленасць у саюзе з Францыяй. Аднак у той самы час актывізавалася ўмяшанне гэтых краін ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая так і не зрабілася суб’ектам еўрапейскай палітыкі, хутчэй наадварот. Нягледзячы на гэта, з Расіяй і Швецыяй да сяр. 17 ст. усталяваўся мір, што дазволіла нармальна развівацца грамадству, гаспадарцы.

У адрозненне ад бацькі, Уладзіслаў Ваза вызначаўся рэлігійнай талерантнасцю ў дачыненні да пратэстантаў, шмат іх было і пры яго двары. У 1645, імкнучыся да грамадскага міру, склікаў пратэстанцка-каталіцкі з’езд. На жаль, пазбыцца рэлігійных канфліктаў не атрымалася і ў яго. У канфліктах паміж уніятамі і праваслаўнымі часта падтрымліваў апошніх. Аднак гэта не дапамагло вырашыць украінскае пытанне, дакладней — спыніць нарастанне казацкага руху, накіраванага, перш за ўсё, супраць мясцовай польскай шляхты. Паўстанне 1638 года было задушана, але праблема не была вырашана. У самым канцы кіравання Уладзіслава Вазы (1648) распачалося вялізнае паўстанне, што скончылася 18.1.1654 Пераяслаўскай радай, на якой была пацверджана дамоўленасць аб аб’яднанні Украіны з Расіяй. Далейшыя падзеі паказалі, што развязаннем праблемы магло б паслужыць хіба што толькі ператварэнне Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у Рэч Паспалітую Трох Народаў, г. зн. прадстаўленне ўкраінскаму народу, які фарміраваўся, такога самага статусу палітычнай нацыі, які мелі палякі і ліцвіны.

Уладзіслаў Ваза пакінуў значны след у Вільні — ён надзвычай доўга знаходзіўся ў ВКЛ — паляваў у ваколіцах Вільні, жыў у Вялікакняжацкім палацы, які быў пры ім зноў стаў унутры-, знешнепалітычным і культурным цэнтрам. У палацы прымаліся замежныя дыпламаты, адбываліся спектаклі (у 1636 пастаўленая першая ў ВКЛ опера «Выкраданне Алены»), папулярныя ў тагачаснай Еўропе, а таксама траўля звяроў (мядзведзяў і быкоў), маскарады, касцюмаваныя балі, іншыя забавы — ледзь не як за Жыгімонтам Аўгустам. Пра гэта ў сваіх успамінах піша літоўскі канцлер Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.

Сэрца Уладзіслава Вазы пахаванае ў сутарэннях Віленскай кафедры.

Зноскі

  1. а б Wladyslaw IV Vasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Wladislaus IV // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/646367/Wladyslaw-IV-Vasa
  4. http://www.katedra-wawelska.pl/en/historia-katedry/katedra-krolewska/
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Ганна Габсбургская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.