Уладзіслаў Аляксеевіч Варакса

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Варакса)

Уладзіслаў Варакса (нар. 26 студзеня 2004, Узда) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Уладзіслаў Варакса
Поўнае імя Уладзіслаў Аляксеевіч Варакса
Нарадзіўся 26 студзеня 2004(2004-01-26)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 78 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 99
Маладзёжныя клубы
2012—2017 Беларусь Дынама (Мінск)
2017—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021 Беларусь Узда 13 (15)
2021— Беларусь Нёман (Гродна) 18 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», у 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе пазней пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2021 года выступаў за «Узду» ў Другой лізе, дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца 2023 года[2]. 2 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сезон 2023 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам[3].

Міжнародная кар’ера правіць

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама   9 2
2021 (1) Д3 Узда   13 15
2021 (2) Д1 Нёман   3 0
2022 Д1 Нёман   14 0
2023 Д1 Нёман   1 0

Зноскі

  1. а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/752.html
  2. "Неман" подписал 17-летнего хавбека "Узды" (руск.). football.by (29 ліпеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  3. "Неман" продлил контракт с футболистом, пропустившим сезон из-за травмы (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі правіць