Уладзіслаў Віктар Акінчыц
Уладзісла́ў Ві́ктар Акі́нчыц (1 кастрычніка 1829, Заблудаўская парафія[1] — 31 жніўня 1891, Малмыж, Пермская губерня, Расійская імперыя) — лекар, паўстанец 1863 года. Брат Людвіка Акінчыца.
Уладзіслаў Акінчыц | |
---|---|
Władysław Wiktor Okińczyc | |
![]() «Аксак» | |
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1829 |
Смерць |
31 жніўня 1891 (61 год) |
Месца пахавання | |
Род | Акінчыцы |
Бацька | Тадэвуш |
Дзеці | Тадэвуш Мар’ян |
Дзейнасць | урач |
БіяграфіяПравіць
Сын Тадэвуша Акінчыца, брата паўстанцаў 1831 года Фелікса і Людвіка[2].
Уладзіслаў Акінчыц за ўдзел у паўстання 1863 года быў высланы ў Малмыж на Урале. У хуткім часе вярнуўся на радзіму ў Сялец Пружанскага павета[2], дзе каля 1870 года ажаніўся[1]. Тут сама ў 1873 у іх сям’і нарадзіўся сын, вядомы польскі інжынер-тэхнолаг Тадэвуш Мар’ян Акінчыц[3].
Тым не менш, месцам смерці Уладзіслава Акінчыца пазначаны Малмыж[1], а пахаваны ён у Пярмі на Урале[4].
Зноскі
- ↑ а б в Władysław Wiktor Okińczyc h. Aksak (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ а б Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины(руск.) // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
- ↑ Tadeusz Marian Okińczyc h. Aksak (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013.
- ↑ german-osipovich.. Окинчиц Владислав (руск.). Яндекс Фотки. Яндекс (30 жніўня 2010). Праверана 8 студзеня 2013.