Уладзіслаў Генадзевіч Лях
Уладзіслаў Лях (нар. 13 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Уладзіслаў Генадзевіч Лях | ||||||||||||
Нарадзіўся |
13 жніўня 1999 (24 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||
Вага | 72 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 19 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Выхаванец школы мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дубля, часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мінчан.
У красавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[2]. У лістападзе 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[3]. У 2021—2022 гадах трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі.
У чэрвені 2022 года стаў трэніравацца дзяржынскім «Арсеналам» і ў ліпені быў узяты клубам у арэнду[4]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак у кастрычніку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Гомель»[5], а ў сакавіку 2023 года зноў далучыўся да «Арсенала», стаўшы іграком каманды ўжо на трывалай аснове[6].
Міжнародная кар’ера Правіць
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | 12 | 0 | |
2018 | дубль | Дынама | 27 | 1 | |
2019 | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2020 (пач.) | дубль | Дынама | 2 | 1 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 18 | 0 | |
2021 | дубль | Дынама | 17 | 3 | |
2022 (1) | дубль | Дынама | 4 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Арсенал | 8 | 0 |
Зноскі
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_lyakh/
- ↑ Защитник минского "Динамо" Лях отдан в аренду
- ↑ Лях и Петров покинули гомельский "Локомотив"
- ↑ Минское "Динамо" отдало в аренду трех игроков
- ↑ Санец, Ижаковский и Лях проходят просмотр в "Гомеле" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
- ↑ "Арсенал" и Владислав Лях продлили сотрудничество (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.