Уладзіслаў Грабскі
Уладзіслаў Грабскі (польск.: Władysław Grabski; 7 ліпеня 1874 — 1 сакавіка 1938 года) — польскі палітык (нацыянал-дэмакрат), эканаміст і гісторык, міністр фінансаў і двойчы прэм'ер-міністр Польшчы, аўтар валютнай рэформы 1924 года.
Уладзіслаў Грабскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Władysław Dominik Grabski | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вінцэнты Вітас | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Скшыньскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд Скульскі | ||||||
Пераемнік | Вінцэнты Вітас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вінцэнты Вітас | ||||||
Пераемнік | Вінцэнты Вітас | ||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1874[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 сакавіка 1938[4][1][…] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Грабскія[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, гісторык, фермер | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Грамадскі і незалежніцкі дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ў 1905-1912 гадах, член Польскага нацыянальнага камітэта, віцэ-прэзідэнт створанага ў 1914 годзе Цэнтральнага грамадзянскага камітэта ў Варшаве, прэзідэнт Цэнтральнага грамадзянскага камітэта Царства Польскага ў межах Расіі (1915-1918 гады). З 26 кастрычніка па 4 лістапада 1918 года — міністр сельскай гаспадаркі і каронных дабротаў. Член Вярхоўнага народнага савета ў 1918 годзе, дэпутат ад Народна-нацыянальнага саюзу (1919-1922 гады), міністр фінансаў з 13 снежня 1919 па 9 чэрвеня 1920 года, з 13 студзеня 1923 па 30 чэрвеня 1923 года і з 19 снежня 1923 па 13 лістапада 1925 года. Прэм'ер-міністр Польшчы з 23 чэрвеня па 24 ліпеня 1920 года і з 19 снежня 1923 па 14 лістапада 1925 года. Рэктар Галоўнай школы сельскай гаспадаркі ў Варшаве ў 1926-1928 гадах і яе прарэктар у 1928-1929 гадах.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Wladyslaw Grabski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Władysław Grabski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Władysław Dominik Grabski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Грабский Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Грабский Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.