Адкрыць галоўнае меню

Уладзіслаў Грыневіч (гады жыцця невядомы) — заходнебеларускі пісьменнік. З 19151918 гг. эвакуіраваны ў Расію, быў актывістам беларускіх арганізацый Казані: уваходзіў у беларускі гурток «Пралеска», Усебеларускі сход Казані, сход Беларускай Казанскай рады. У 1921 г. вярнуўся на Бацькаўшчыну, дзе працаваў рэдактарам газеты «Крыніца». У 1925 г. пераехаў у БССР. 29 кастрычніка 1925 г. згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад «Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху», дзе названы «несумненным польскім шпіёнам».

Уладзіслаў Грыневіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: В. Грывіч
Гр-віч
В. Грыневіч
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: беларуская

Друкаваўся на старонках «Беларускага шляху», «Студэнцкай думкі», «Родных гоняў» і інш. Быў адзіным у тагачасным заходнебеларускім руху празаікам, хто засцерагаў сваё аўтарскае права.

ПрацыПравіць

  • На рэках Бабілёну / В. Грыневіч // Беларускі шлях. — 1918. — № 73. — С.; № 75. — С.; № 78. — С.; № 84 — 86. — С. (Перадрук: ARCHE. — 2009. — № 3(78). — Сакавік. — С. 613—621.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794―1991: Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. / Леанід Маракоў. Т. 1: Абрамовіч — Кушаль. — Мн.: Athenaeum, 2002. — 479 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  • Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925—1928 гг.): Отражение времени в архивных документах / БелНИИДАД и др.; [Авт.-сост.: Р. П. Платонов (рук.) и др.; Под общ. ред. Р. П. Платонова]. — Мн.: БелНИИДАД, 2001. — 309, [1] с. — ISBN 985-6099-70-6.