Уладзіслаў Дзягілевіч
Уладзісла́ў Дзягіле́віч (31 кастрычніка 1675, Беларусь — 13 студзеня 1714, Мсціслаў) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока.
Уладзіслаў Дзягілевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1675 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1714 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы |
10 ліпеня 1691 у Вільні ўступіў у Ордэн езуітаў. Навучаўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме ў 1695—1698, езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні ў 1701—1704. Працаваў у Бабруйску ў 1699—1700, у Оршы ў 1704—1705 і 1707—1709, у Нясвіжы ў 1705—1706, у Мсціславе ў 1706—1707 і ў Жодзішках. У 1710—1714 суперыёр, архітэктар і прэфект будоўлі ў Мсціславе. У 1707 тут паводле яго праекту пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гаспадарчыя пабудовы, адбудаваны спалены місіянерскі дом.
Літаратура
правіць- Дзягілевіч Уладзіслаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.