Уладзіслаў Дмахоўскі
Уладзіслаў Дмахоўскі (польск.: Władysław Dmochowski, літ.: Vladislovas Dmachauskas; 1838 ці 1841, Вільня — 13 студзеня 1913, Беняконі, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь) — мастак, чыя творчая дзейнасць звязана з культурным жыццём Літвы, Польшчы і Беларусі.
Уладзіслаў Дмахоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1841 |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі |
Род дзейнасці | мастак, настаўнік, выкладчык, ілюстратар |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын Вікенція Дмахоўскага. Вучыўся мастацкай справе ў Вільні, у 1857—1862 гадах жыў у Парыжы. У 1862 годзе вярнуўся ў Літву. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што быў высланы. З 1866 года пасяліўся ў Варшаве. Ілюстраваў часопісы «Kłosy(польск.) бел.», «Tygodnik ilustrowany», «Wieniec(польск.) бел.». З 1872 года выкладаў маляванне ў Варшаўскім інстытуце глуханямых(польск.) бел.. З 1873 года выкладаў у Чэнстахове. З 1884 года жыў у Нагародавічах, Беняконях.
ТворчасцьПравіць
Прымаў удзел у выстаўках у Варшаве, Кракаве, Любліне. Гумарыстычныя вобразы бытавых кампазіцый і палявання пісаў акварэллю і алейнымі фарбамі. У 1877 годзе ў Варшаве быў выпушчаны альбом з яго малюнкамі краявідаў Чэнстахова і Яснай Гары(руск.) бел.[1].
Зноскі
- ↑ Aleksandras Indriulaitis(літ.) бел.. Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.
ЛітаратураПравіць
- Aleksandras Indriulaitis(літ.) бел.. Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Дмахоўскі