Уладзіслаў Іванавіч Завадскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Завадскі)

Уладзіслаў Завадскі (нар. 4 лютага 1996, Самахвалавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Фалько» з Чаркасаў.

Футбол
Уладзіслаў Завадскі
Поўнае імя Уладзіслаў Іванавіч Завадскі
Нарадзіўся 4 лютага 1996(1996-02-04) (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Фалько
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Гарадзея 5 (0)
2017   Беларусь Смалявічы-СТІ 25 (5)
2018   Беларусь Славія (Мазыр) 12 (1)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 7 (0)
2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 12 (0)
2021— Беларусь Фалько (Чаркасы) 1 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец «Гарадзеі», у 2015 годзе правёў за клуб адзін матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад, за які забіў 11 галоў.

У лютым 2017 года пасля прагляду быў арандаваны клубам «Смалявічы-СТІ»[1]. У якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[2]. У ліпені 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. ДА канца сезона 2018 яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сезоне 2019 заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаў на замену ў матчы Кубка Беларусі.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазней далучыўся да мінскіх «Крумкачоў», з якімі ў лютым падпісаў кантракт[4]. Аднак у камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»[5]. Гуляў за каманду да канца сезона 2020, пасля чаго яна знялася са спаборніцтваў.

У пачатку 2021 гоа далучыўся да клуба Другой лігі «Фалько» з Чаркасаў.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д2 Гарадзея   1 0
2016 дубль Гарадзея   22 11
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   25 5
2018 (1) Д2 Славія   12 1
2018 (2) Д1 Гарадзея   4 0
2019 дубль Гарадзея   25 4
2020 (1) Д2 Крумкачы   7 0
2020 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК   12 0

Зноскі