Уладзіслаў Мацвеевіч Завальнюк

ксёндз-канонік, пробашч касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Завальнюк)

Уладзісла́ў Мацве́евіч Завальню́к (8 ліпеня 1949, Клэкатына, Вінніцкая вобласць, УССР) — каталіцкі святар, рэлігійны і культурны грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў, гісторык, выдавец, перакладчык і публіцыст. Магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук. Сябра ТБМ, член Рады ТБМ.

Уладзіслаў Мацвеевіч Завальнюк
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць публіцыст, каталіцкі святар, гісторык, багаслоў
Нараджэнне 8 ліпеня 1949(1949-07-08) (75 гадоў)

Узнагароды
юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіць з сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў Жданаўскую сярэднюю школу (1965). Клірык Рыжскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1969—74). Пасвячоны ў святары (1974, Рыга).

Душпастарскую дзейнасць распачаў на пасадзе пробашча грэка-каталіцкай капліцы на армянскіх могілках у Кішынёве. Знаходзячыся ў Малдове, абслугоўваў каля 70 парафій, праследаваўся савецкімі ўладамі. На пачатку 1979 вярнуўся ў Латвію, дзе выконваў святарскія абавязкі ў г. Валміера. Вясною 1979 выехаў у Казахстан, жыў у Калінградзе, Качатове, Краснаармейску, Паўладары.

З 1980 — у Латвіі. Служыў вікарыем у мястэчку Варакаяны (Латгалія). Быў абмежаваны савецкімі адміністрацыйнымі ўладамі ў выкананні святарскіх абавязкаў — меў права толькі спавядаць і адпраўляць імшу. У лістападзе — снежні 1980 прымусова змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў г. Даўгаўпілс. Са студзеня 1981 на пасадзе пробашча ў парафіях Лэнас, Айспут, Вентспілс, Кулдзічэ Ліепайскага дэканата.

 
Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк у белай (упрыгожанай золатам) капе побач з Чырвоным Касцёлам.

У 1984 пераведзены ў Беларусь. Служыў пробашчам у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пасля 1988 адначасова аказваў святарскую паслугу ў якасці вікарыя ў мінскім Крыжаўзвіжанскім касцёле. З 1989 разам з вернікамі змагаўся за вяртанне беларускіх каталіцкіх святынь у Мінску (касцёл Святога Сымона і Святой Алены, кафедральны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, касцёл Святога Роха). Аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах і інш.

З пачатку 1990-х гадоў паслядоўна праводзіць беларусізацыю каталіцкай царквы ў Беларусі. Завочна прадоўжыў вучобу ў Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Скончыў вышэйшыя магістарскія курсы па тэалогіі (1993).

 
Уладзіслаў Завальнюк побач з Чырвоным Касцёлам падчас пратэстаў (14 жніўня 2020 года).

З 1991 вядзе шырокую кнігавыдавецкую дзейнасць. Падрыхтаваў і выдаў на беларускай мове шэраг кніг для вернікаў: «Святая імша» (1990), «Катэхізм» (1993, на 4-х мовах), «Будслаўскі касцёл — святыня Беларусі» (1993), «Святыня Беларусі» (1994), «Святы Ружанец» (1994), «Прыгатаванне да першай святой споведзі» (1995), «Абрады пахавання» (1998) і інш. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII — ХХ ст.)» (1998). На Беларускім радыё вёў рэлігійную перадачу «Голас душы» (1993—2000). Адзін з заснавальнікаў Хрысціянскага таварыства міласэрнасці (1993). Сябар Каардынацыйнай камісіі Сінода Мінска-Магілёўскай і Пінскай архідыяцэзій (1996). Ініцыятар адкрыцця ў Мінску Беларускага каталіцкага ўніверсітэта. Прыняў удзел у перакладзе для каталіцкага духавенства ў Беларусі літургічных кніг «Імшал», «Рытуал». Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі (1999). Выступае з артыкуламі нацыянальна-рэлігійнай праблематыкі ў беларускім і замежным друку. Адзін з арганізатараў дабрачыннага Фонда абароны жыцця.

Літаратура

правіць
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3