Уладзіслаў Курашкевіч (польск.: Władysław Kuraszkiewicz; 19051997) — польскі мовазнаўца-славіст, прафесар універсітэтаў у Львове, Любліне (19361939), Вроцлаве1946) і Познані1950).

Уладзіслаў Курашкевіч
польск.: Władysław Kuraszkiewicz
Дата нараджэння 22 лютага 1905(1905-02-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1997(1997-03-10)[1] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сябра Польскай акадэміі навук з 1967 года. Шматлікія навуковыя працы датычаць гісторыі і дыялекталогіі польскай мовы, сярод іншага: «Даследаванне польскіх насавых галосных» (1932), «Паходжанне польскай мовы ў святле вынікаў гістарычнай дыялекталогіі» (1953). Выдаў старапольскія тэксты з разлеглым даследаваннем іх мовы, напрыклад, «Postylla» Мікалая Рэя як важную крыніцу для даследавання гісторыі польскай мовы, а таксама — «Накіды пра мову Мікалая Рэя», «Галіцка-Валынскія граматы» XIV-XV стагоддзяў (1934), «Нарыс усходнеславянскай дыялекталогіі» (1954), «Наўгародскія берасцяныя граматы» (1957), «Асноўныя звесткі пра гістарычную граматыку польскай мовы» (1970).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.