Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў

(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Мухамедаў)

Уладзіслаў Мухамедаў (нар. 4 студзеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смалявічы» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ) і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Уладзіслаў Мухамедаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Дзмітрыевіч Мухамедаў
Нарадзіўся 4 студзеня 1998(1998-01-04)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смалявічы
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (0)
2019 —   Беларусь Смалявічы 13 (1)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (1)
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2015 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 18 ліпеня таго ж года дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у матчы гулялі ігракі дубліруючага складу БАТЭ).

У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Нафтанам» (3:0). У 2017 годзе згуляў у двух матчах у Вышэйшай лізе, а ў сезоне 2018 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды. Са жніўня 2018 года на доўгі час выбыў з-за траўмы, толькі ў лістападзе таго ж года пачаў зноў з’яўляцца на полі.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Прапусціў пачатак сезона 2019, з чэрвеня стаў гуляць за дубль. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2020 года вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак неўзабаве зноў стаў трэніравацца са смалявіцкай камандай, і ў лютым 2020 года арэнда была падоўжана на сезон 2020[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль БАТЭ   15 0
2016 дубль БАТЭ   22 10
2017 Д1 БАТЭ   2 0
2018 Д1 БАТЭ   8 0
2019 (1) дубль БАТЭ   4 0
2019 (2) Д2 Смалявічы   13 1

Зноскі

СпасылкіПравіць