Уладзіслаў Паўлюкоўскі

беларускі паэт, празаік, мастак (1895—1955)

Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1 (13) мая 1895, в. Ініца, Наваградскі павет — 8 верасня (ці 8 лістапада) 1955, Вільня) — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.

Уладзіслаў Паўлюкоўскі
Uladzislaŭ Paŭliukoŭski.jpeg
Род дзейнасці мастак, перакладчык, пісьменнік, паэт
Дата нараджэння 1 (13) мая 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1955(1955-09-08) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з мнагадзетнай сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і гарадскую школу ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі маёнтка князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы[1].

У Першую сусветную вайну служыў у расійскім войску ў чыне прапаршчыка, палкавы пісар у штабе 530-га Васіль-Сураўскага палка, баявыя дзеянні якога канцэнтраваліся пераважна на Віленшчыне. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі[1].

У 1920 вярнуўся ў родную вёску Ініца. У сярэдзіне 1920-х пераехаў у Вільню (Заходняя Беларусь у складзе Польшчы). Прымаў удзел у дзейнасці Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Пачаў друкавацца з 1926 года. Супрацоўніцаў з часопісамі «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Як графік удзельнічаў у выданні беларускіх календароў, кніжак і падручнікаў. У 1926 годзе арыштаваны, зняволены ў Лукішках. Дзякуючы апеляцыйнаму суду вызваліўся ў 1927 годзе[1].

На працягу 1928—1929 гадоў выдаў тры кнігі; (частка з іх прысвечаны вязніцы: вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў расійскіх класікаў (Леў Талстой, Міхаіл Зошчанка).

Ізноў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939 годзе, змешчаны ў канцлагер Бяроза-Картузскі. Пасля нападу СССР на Польшчу ў верасні 1939 года вызваліўся. Пакінуў успаміны пра знаходжанне ў лагеры «Арышты; Бяроза і Воля».

Вярнуўся ў Вільню. З 1940 года супрацоўнік Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Па ліквідацыі беларускага музея, з 1945 да 1948 года — дырэктар Літаратурнага музея А. Пушкіна ў Вільні.

 
Магіла Уладзіслава Паўлюкоўскага на могілках Роса, 2022 г.

29 жніўня 1948 года арыштаваны савецкімі органамі, перавезены ў Мінск. Асуджаны да 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953 годзе. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным і невылечна хворым. Памёр у 1955 годзе, пахаваны на віленскіх могілках Роса[1].

ТворчасцьПравіць

Карыстаўся псеўданімамі: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У. І. Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул. Паў-скі; У. І.; У.-І.; Ў. П.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць