Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Жэшаве, вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. 3 1902 года ўдзельнічаў у польскім нацыянальна-асветніцкім і нацыянальна-вызваленчым руху. У 1-ю сусветную вайну адзін са стваральнікаў польскіх легіёнаў у аўстра-венгерскай арміі. У лютым 1918 разарваў адносіны з Аўстрыяй і Германіяй, за што зняволены ў канцлагер. У красавіку 1918 года вызвалены. У канцы 1918 — 1-й палове 1919 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. У 1919—1920 гадах камандаваў дывізіяй на Палессі, браў удзел у авалоданні вузлом Мазыр—Калінкавічы. Пасля няўдачы польскіх войск ва Украіне ўдзельнічаў у баях за Брэст. Летам і восенню 1920 года паслядоўна камандуючы 5-й і 3-й арміямі (на апошняй пасадзе знаходзіўся каля Гродна, меў заданне ў выпадку неабходнасці падтрымаць выступленне генерала Л. Жалігоўскага на Віленшчыне). 3 1921 года начальнік Генеральнага штаба Польшчы, выступаў за знешнепалітычную арыентацыю на Францыю, адзін з распрацоўшчыкаў тэорыі «двух ворагаў Польшчы», г.зн. Германія і Савецкая Расія. У 1922—1923 гадах адначасова прэм’ер-міністр і міністр ваенных спраў, у лютым 1924 — лістападзе 1925 года міністр ваенных спраў. Выступаў за змякчэнне палітыкі прымусовай паланізацыі нацыянальных меншасцей. У 1926 не падтрымаў пераварот Ю. Пілсудскага, у 1928 звольнены з пасады камандуючага ваеннай акругай.
Пасля акупацыі Польшчы германскімі войскамі выехаў у Францыю, дзе 30 верасня 1939 года ўзначаліў эмігранцкі ўрад, адначасова займаў пасады міністра ваенных спраў і галоўнага інспектара ўзброеных сіл (пасля разгрому Францыі ў 1940 урад пераехаў у Лондан). 30 ліпеня 1941 года аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. У снежні 1941 года наведаў СССР і атрымаў дазвол І. Сгаліна на стварэнне ў СССР польскіх узброеных сіл з польскіх вайскоўцаў інтэрніраваных у 1939 годзе. Разам з тым Сідорскі і яго ўрад лічылі ўключэнне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў 1939 годзе ў склад СССР незаконным і выступалі за адраджэнне польскай дзяржавы ў межах да верасня 1939 года. У красавіку 1943 года абвінаваціў савецкія ўлады ў расстрэле польскіх афіцэраў у Катыні, што прывяло да разрыву адносін урада Сідорскага з СССР. Загінуў у паветранай катастрофе каля Гібралтара пасля вяртання з інспекцыйнай паездкі з арміі У. Андэрса на Блізкім Усходзе.
Зноскі