Уладзіслаў Тышкевіч
Уладзіслаў Тышкевіч (1644 — студзень 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Уладзіслаў Тышкевіч | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
3 лютага 1676 — студзень 1684 | ||
Папярэднік | Ян Караль Дольскі | |
Пераемнік | Уладзіслаў Юзафат Сапега | |
Нараджэнне | 1644 | |
Смерць | студзень 1684 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Тышкевічаў | |
Бацька | Антоній Ян Тышкевіч[d] | |
Маці | Крысціна са Швыкоўскіх[d] | |
Жонка | Тэадора Аляксандра з Сапегаў[d] | |
Дзеці | Тэрэза з Тышкевічаў[d] | |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Антонія Яна Тышкевіча і Крысціны са Швыкоўскіх.
Удзельнічаў у вайна Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гг.. Удзелу Уладзіслава Тышкевіча ў бітве пад Хацінам 1673 года прысвечаны верш ксяндза Мацея Ігната Кулігоўскага[1].
З 3 лютага 1676 па студзень 1684 года займаў пасаду крайчага вялікага літоўскага[1].
Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Яўстафій Тышкевіч згадвае эпітафію, у якой адзначана, што Уладзіслаў Тышкевіч памёр неўзабаве пасля венгерскай выправы. Верагодна, маецца на ўвазе паход Яна ІІІ Сабескага супраць турак у 1683 годзе[1].
Сям’яПравіць
У 1665 годзе ажаніўся з Марыянай з Тызенгаўзаў, ад якой дзяцей не меў.
11 ліпеня 1671 года ажаніўся з Тэадорай Аляксандрай з Сапегаў (1639—1678). Ад яе меў дачку Тэрэзу, якая пабралася шлюбам з Крыштафам Станіславам Завішам.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Тышкевіч