Уладзіслаў Юзафат Сапега
Уладзіслаў Юзафат Сапега[1] (5 лістапада 1652, Косава — 13 сакавіка 1733, Вішніцы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1681—1684) і крайчы вялікі літоўскі (1684—1699), ваявода менскі (1699—1709) і берасцейскі (з 1709).
Уладзіслаў Юзафат Сапега Władysław Jozafat Sapieha | ||
![]() | ||
У. Ю. Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709 | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1709 — 1733 | ||
Папярэднік | Крыштаф Камароўскі | |
Пераемнік | Адам Тадэвуш Хадкевіч | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 5 лістапада 1652 | |
Смерць | 13 сакавіка 1733 (80 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Род | Сапегі | |
Бацька | Крыштаф Францішак Сапега | |
Маці | Алена з Саламярэцкіх | |
Жонка | Уршуля з Даніловічаў Людвіка Марыя фон Гольц Крысціна з Сангушкаў | |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Яна ад 3-га шлюбу: Караль Юзаф, Казімір, Ян, Ганна, Міхал, Францішак, Юзафат, Канстанцыя, Ігнацы | |
Ваенная служба | ||
Званне | ротмістр |
БіяграфіяПравіць
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Крыштафа Францішка і Алены з Саламярэцкіх. Меў братоў Станіслава Казіміра і Андрэя Францішка.
Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах у Любліне і Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Прагі і Вены.
Удзельнічаў у вайне 1673—1674 супраць туркаў (Хоцінская бітва, украінская кампанія 1674 года Міхала Казіміра Паца).
Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбунала. У часе Паўночнай вайны (1700—1721) выступаў за саюз з Расіяй[2].
Упершыню ажаніўся з Уршуляй Даніловіч (шлюб у 1658, развод у 1693), з якой меў дачку Яну. Другі раз пабраўся шлюбам з Людвікай Марыяй фон Гольц (у 1693), трэці раз — з Крысцінай Сангушкай (у 1697), з якой меў сыноў Караля Юзафа, Казіміра, Яна, Міхала, Францішка, Юзафата і Ігнацыя, а таксама дачок Ганну і Канстанцыю. Пахавалі Уладзіслава Юзафата Сапегу ў Вішніцах[3].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Іншы варыянт імя: Уладзіслаў Язафат Сапега
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 203.
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 549. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.