Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі

Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі (Władysław Małachowski; 26 мая 1827, маёнтак Мацы Кобрынскага павета — 7 кастрычніка 1900; Псеўданімы: Леон Варнэрке) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.

Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі
Дата нараджэння 26 мая 1827(1827-05-26) ці 1837
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1900(1900-10-07)
Месца смерці
Жонка: Марыя з Плятэраў[d]
Альма-матар
Прыналежнасць

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 26 траўня 1837 года ў маёнтку Мацы Пружанскага павета, у шляхецкае сям’і колішняга пружанскага межавога і гродскага суддзі Юльяна Малахоўскага і Тэафіліі з Якубоўскіх.

Пачаў навучанне ў школе ў Пружане, пасля адукацыю працягваў у Драгічыне. Скончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня 1863 г. уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым—сакавіку, чэрвені—жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. З 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке.

Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Расійскага імператарскага тэхнічнага таварыства.

Апошнія гады жыў у Жэневе. Леон Варнэрке памёр 7 кастрычніка 1900 года, па распаўсюджанае версіі — застрэліўся сам у адным з гатэлей ў Жэневы, следства не здолена знайсці прычыну самазабойтва. Рэдактар французскага выдання «Science et Industries Photographiques» Луіс-Філіп Клерк (Louis-Philippe Clerc) падае прычынай самабойства невылечную хваробу.

Сям’яПравіць

Пабраўся шлюбам з Марыяй з Плятэраў (у першым шлюбе Агінская), дачкой Францішка Ксаверыя Плятэра, ад якой у 1870 годзе нарадзілася дачка Зоф’я.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
  • Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
  • Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
  • Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.

СпасылкіПравіць