Уладзіслаў Юрый Халецкі
Уладзіслаў Юрый Халецкі (30 мая 1606, мяст. Ваганаў, Берасцейскае ваяводства — 4 лютага 1668)[1] — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Уладзіслаў Юрый Халецкі | |
---|---|
![]() герб «Халецкі»[d] | |
Нараджэнне |
30 мая 1606 |
Смерць | 4 лютага 1668 (61 год) |
Месца пахавання | |
Род | Халецкія[d] |
Бацька | Ян Халецкі |
Маці | Ганна з Весялоўскіх[d] |
Жонка | Крысціна са Стравінскіх[d] |
Дзеці | Караль Казімір Халецкі[d], Крыштаф Халецкі[d] і Караль Казімір Халецкі[d] |
Бітвы |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Яна Іосіфавіча. З 1625 года служыў у войску. Падкаморы і староста мазырскі з 1654 года, стражнік вялікі літоўскі з 1656 года. Шмат разоў быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ, яго маршалкам у 1649 годзе. Вызначыўся ў час баявых дзеянняў з Б. Хмяльніцкім, у бітве пад Берасцечкам 1651 года, са шведскімі і расійскімі войскамі[1].
У 1655 годзе стаў членам Тышавецкай канфедэрацыі, створанай польскімі магнатамі і шляхтай для барацьбы супраць шведскіх акупантаў. У 1656 годзе удзельнічаў у трохдзённай бітве са шведамі пад Варшавай.
Памёр 4 лютага 1668 года. Пахаваны ў бернардзінскім кляштары ў Нясвіжы.
Сям’яПравіць
З 1634 года ў шлюбе з Крысцінай са Стравінскіх. У іх было тры сыны:
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Халецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 712. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.