Уладзіслаў Сяргеевіч Ясюкевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Ясюкевіч)

Уладзіслаў Ясюкевіч (нар. 30 мая 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Уладзіслаў Ясюкевіч
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Ясюкевіч
Нарадзіўся 30 мая 1994(1994-05-30)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 81 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 140 (6)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 24 (3)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (0)
2021—2022 Беларусь Дынама (Брэст) 40 (1)
2023 Беларусь Маладзечна 11 (0)
2023 Беларусь Астравец 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2016

Клубная кар’ера правіць

Уладзіслаў пачаў кар’еру ў клубе «Іслач» у Другой лізе і ўжо тады быў асноўным іграком каманды. Разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі, стаў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. 1 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, у якасці капітана вывеўшы сваю каманду на матч супраць «Нафтана» (2:0). Пазней трывала выхадзіў на поле на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, а канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, правёў за асноўную каманду толькі адзін матч у Вышэйшай лізе і два ў Кубку Беларусі, гуляў таксама за дубль. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[5]. Стаў трывалым іграком асновы брэсцкай каманды. У студзені 2020 года кантракт з «Рухам» быў разарваны[6].

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[7]. Трывала гуляў у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[8].

У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[9]. У сезоне 2021 часцей гуляў у стартавым складзе, аднак нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[10].

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[11]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[12] і неўзабаве далучыўся да «Астраўца»[13]. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

У студзені 2016 года ўпершыню быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі на ўдзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе 23 студзеня і дэбютаваў у камандзе, правёўшы ўвесь матч супраць адналеткаў з Латвіі. Усяго за моладзевую зборную правёў тры матчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Іслач   31 1
2013 Д2 Іслач   21 2
2014 Д2 Іслач   17 1
2015 Д2 Іслач   29 1
2016 Д1 Іслач   25 1
2017 Д1 Іслач   16 0
2018 Д1 Іслач   1 0
2019 Д2 Рух   24 3
2020 Д1 Белшына   27 0
2021 Д1 Дынама   17 0
2022 Д1 Дынама   23 1
2023 (1) Д2 Маладзечна   11 0
2023 (2) Д2 Астравец   14 0

Крыніцы правіць

  1. Vladislav Yasukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_yasukevich/
  3. Тишкевич, Денисевич и еще 9 футболистов продлили контракты с «Ислочью» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Хутко и Ясюкевич подписали контракты с "Рухом" (руск.). football.by (1 лютага 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  6. "Рух" расстался с Ясюкевичем (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  7. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  8. "Белшину" покинуло 10 футболистов (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Ясюкевич сменил "Белшину" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  10. Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами (руск.). football.by (4 лютага 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Ясюкевич и Лынько стали игроками "Молодечно-2018" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  12. Владислав Ясюкевич и Сергей Лынько покинули "Молодечно-2018" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  13. Еще один известный белорусский футболист пополнил "Островец" (руск.). football.by (20 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  14. Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.