Уладзіслаў (кароль Неапаля)

кароль Неапаля

Уладзіслаў I Дураца (італ.: Ladislao I di Napli; 14 ліпеня 1376 ці 11 лютага 1377, Неапаль — 6 жніўня 1414, Неапаль) — кароль Неапаля з 1386 года, апошні мужчынскі прадстаўнік Анжуйскай дынастыі. Сын Карла III Малога і Маргарыты Дураца.

Уладзіслаў Дураца
італ.: Ladislao
Сцяг6-ы кароль Неапаля
1386 — 6 жніўня 1414
Папярэднік Карл III Малы
Пераемнік Джавана II
Нараджэнне 15 лютага 1377(1377-02-15)[1] ці 1376[2]
Смерць 6 жніўня 1414 ці 1414[2]
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Карл III, кароль Неапаля
Маці Маргарыта дзі Дураца[d]
Жонка Канстанцыя дэ К’ярамонтэ[d][3], Марыя Лузіньян[d][3] і Марыя д’Энгіен[d][3]
Дзеці Рэйналд Дураца[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Уладзіслава, намінальнага караля Венгрыі і Іерусаліма, караля Неапаля.

Біяграфія

правіць

Узыйшоў на прастол у 1386 годзе пасля гібелі свайго бацькі. З-за маленства Уладзіслава краінай кіравала яго маці Маргарыта Дураца. Ёй супрацьстаялі абодва папы — Урбан VI Рымскі і Клімент VII Авіньёнскі, кожны з якіх адлучыў каралеўскую сям’ю ад Царквы, і значная апазіцыя сярод неапалітанскай знаці, якая не прызнала перавароту Карла III. Галоўным праціўнікам быў Людовік II Анжуйскі — сын Людовіка I Анжуйскага. У 1390 годзе Людовік II на чале наёмнай арміі высадзіўся ў Неапалі і заняў сталіцу і шэраг прыбярэжных правінцый. Уладзіслаў і Маргарыта Дураца беглі ў Гаэту.

Наступныя 10 гадоў працягвалася вайна паміж прыхільнікамі Уладзіслава і Людовіка II. Уладзіслаў паступова рыхтаваўся да рэваншу. Удалая жаніцьба з Канстанцыяй, дачкой сіцылійскага адмірала К'ярамонтэ, прынесла Уладзіславу вялкімі пасаг.

Пераемнік Урбана VI Баніфацый IX, неапалітанец паводле нараджэння, зняў адлучэнне з Уладзіслава, аказаў яму дапамогу войскамі, правёў цярплівую працу з неапалітанскай знаццю па прымірэнні яе з каралём. У выніку да 1400 годзе Людовік II быў выцеснены з Неапаля, Уладзіслаў вярнуўся ў сталіцу.

Астатнія гады валадарання былі прысвечаны бесперастаннай вайне за кантроль над Паўднёвай Італіяй. У 1407 годзе Уладзіслаў, скарыстаўшыся канфліктам паміж новым Папам Рымскім Рыгорам XII і гараджанамі, аблажыў Рым і прымусіў рымскую знаць прызнаць караля царом Рыма з правам прызначаць сенатара для кіравання горадам. Пасля гэтага Уладзіславу скарылася ўся Папская вобласць, і Папа Рыгор XII змірыўся перад каралём.

У 1409 годзе кардыналы абедзвюх партый, рымскай і авіньёнскай, незадаволеныя схізмай, якая зацягнулася на 30 гадоў, на саборы ў Пізе выбралі трэцяга Папу Аляксандра V і абвясцілі двух іншых Папаў зрынутымі. Аляксандр V і яго пераемнік Ян XXIII, якія атрымалі неабмежаваную падтрымку Францыі і Фларэнцыі, заклікалі на дапамогу Людовіка II і павялі барацьбу супраць Уладзіслава. На працягу 1409—1410 гадоў неапалітанскія войскі былі выцеснены з Папскай вобласці, а ў 1411—1412 гадах баявыя дзеянні вяліся ўжо на тэрыторыі Неапаля. У маі 1412 года Уладзіслаў быў разбіты пры Ракасека і ледзь пазбег палону.

Але ў тым жа 1412 годзе пераможцы перасварыліся паміж сабой, Людовік II вярнуўся ў Францыю, а Ян XXIII прымірыўся з Уладзіславам, пры гэтым Уладзіслаў адмовіўся ад суверэнітэту над Рымам.

У 1413 годзе Уладзіслаў адмовіўся выконваць навязаны яму мір і зноў захапіў Рым. Войскі Уладзіслава дашлі да Перуджы, дзе кароль раптам захварэў (лічаць, што яго атруціў аптэкар, да дачкі якога Уладзіслаў заляцаўся). Цяжка хворага Уладзіслава перавезлі ў Неапаль, дзе ён і памёр у пакутах у жніўні 1414 года.

Сям’я

правіць

Уладзіслаў быў жанаты тройчы, але законных дзяцей не пакінуў. У 1390 годзе першым шлюбам у Гаэце ажаніўся з Канстанцыяй дэ К'ярамонтэ (каля 1377—1423), дачкой графа Манфрэда дэ К'ярамонтэ (пам. 1391). Развяліся ў 1392 годзе.

12 лютага 1403 года ў Неапалі другі раз ажаніўся з Марыяй Лузіньянскай (1381—1404), дачкой кіпрскага караля Якава I.

У 1406 годзе ў трэці раз ажаніўся з Марыяй Энгіенскай (1367/1370 — 1446), графіняй Лечэ, дачкой Жана Энгіенскага, графа дэ Кастра.

Спадчыніцай Уладзіслава стала яго сястра Джавана II.

Зноскі

  1. Kiesewetter A. LADISLAO d'Angio Durazzo, re di Sicilia // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 63. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/l/ladislao_el_magnanimo.htm
  3. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць
  • «I privilegi dei sovrani angioini alla Città di Napoli», A. Cutolo, Napoli, 1929
  • «La questione ungherese a Napoli nel secolo XIV», A. Cutolo, Budapest, 1929