Уладзіслаў Сямковіч

польскі гісторык
(Пасля перасылкі з Уладыслаў Сэмковіч)

Уладзіслаў Аляксандр Сямко́віч[2] (8 мая 1878 — 19 лютага 1949) — польскі гісторык-медыявіст, прафесар звычайны[2] Ягелонскага ўніверсітэта (1919), доктар габілітаваны (1909)[2], правадзейны член Польскай акадэміі навук у Кракаве (1923)[2]. Сын медыявіста Аляксандра Сямковіча.

Уладзіслаў Сямковіч
польск.: Władysław Aleksander Jan Semkowicz
Дата нараджэння 8 мая 1878(1878-05-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1949(1949-02-19)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, медыявіст
Навуковая сфера медыявістыка і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы Knight Commander of the Order of Saint Sava
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Львове. У 1903 годе скончыў Львоўскі ўніверсітэт і выкладаў у гімназіі. У 1908—1915 гадах рэдагаваў часопіс «Геральдычны штомесячнік» (польск.: Miesięcznik Heraldycznу), у 1908—1925 гадах — «Штогоднік Геральдычнага таварыства» (польск.: Rocznik Towarzystwa heraldycznego), пасля «Штогоднік Польскага геральдычнага таварыства» (польск.: Rocznik Polskiego towarzystwa heraldycznego) у Львове[3]. У 1909—1916 гадах прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце[3]. У 1916—1939 гадах прафесар Кракаўскага ўніверсітэта. У 1921 годзе быў экспертам польскай дэлегацыі на мірных перагаворах у Рызе[3]. З 1923 года намеснік старшыні, у 1933—1945 гадах старшыня Гістарычнай камісіі Польскай акадэміі навук у Кракаве, у 1935—1937 гадах — старшыня Этнаграфічнай камісіі[3]. У 1939—1940 гадах Уладзіслаў Сямковіч быў зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен. У 1945—1947 гадах займаў пасаду дырэктара 2-га аддзела Польскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследчык і выдавец гістарычных дакументаў па генеалогіі, геральдыцы, палеаграфіі, геаграфіі, сфагістыцы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага[2]. Выдаў «Акты уніі Польшчы з Літвою 1385—1791» (1932, разам з С. Куштэбам), «Дыпламатычны кодэкс кафедральнага сабора і Віленскай дыятэзіі» (1938—1948, разам з Я. Фіялкам)[2][3]. Займася вывучэннем генелогіі Радзівілаў і іншых родаў Вялікага Княства Літоўскага, архіўных збораў ў Вільні, Нясвіжы, Маскве, Санкт-Пецярбургу[3].

Зноскі правіць

  1. а б Władysław Aleksander Semkowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д е БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ЭГБ 2001.

Літаратура правіць