Улан-Бургасы
Улан-Бургасы[1] (руск.: Ула́н-Бурга́сы, бур. Улаан бургааhан) — горны хрыбет у цэнтральнай Бураціі, які працягнуўся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 200 км ад даліны ракі Селенгі да Віцімскага пласкагор’я.
Улан-Бургасы | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Плошча | 26 000 км² |
Даўжыня | 200 км |
Шырыня | 30—50 км |
Найвышэйшая вяршыня | Хурхаг |
Вышыня | 2033 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча — больш за 26 000 км². Хрыбет фарміруе ўсходні борт Байкальскай катлавіны. Усходнія і паўднёвыя схілы хрыбта, якія апускаюцца да далін рэк Селенгі, Уды і Курбы, адносяцца да фізіка-геаграфічнай вобласці Селенгінскага сярэднегор’я. Сярэднія вышыні складаюць 1400—1800 м, а шырыня 30-50 км. Вышэйшы пункт — гара Хурхаг (2033 м).
Зноскі
- ↑ карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).