Ула Тойванен

шведскі футбаліст

Ула То́йванен (шведск.: Ola Toivonen; нар. 3 ліпеня 1986, Дэгерфарс, Швецыя) — шведскі футбаліст фінскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2007—2018).

Футбол
Ула Тойванен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нільс Ула Тойванен
Нарадзіўся 3 ліпеня 1986(1986-07-03)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Швецыя
Рост 190 см
Вага 75 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў ка’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Швецыя Дэгерфарс 41 (8)
2006 Швецыя Эргрутэ 25 (6)
2007—2008 Швецыя Мальмё 51 (17)
2009—2014 Нідэрланды ПСВ 139 (61)
2014—2016 Францыя Рэн 46 (14)
2015—2016   Англія Сандэрленд 12 (0)
2016—2018 Францыя Тулуза 58 (7)
2018—2020 Аўстралія Мельбурн Віктары 38 (23)
2020—2022 Швецыя Мальмё 54 (14)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Швецыя Швецыя (да 17) 2 (0)
2004—2005 Швецыя Швецыя (да 19) 11 (6)
2006—2009 Швецыя Швецыя (да 21) 28 (13)
2007—2018 Швецыя Швецыя 64 (14)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае досвед гульні на пазіцыях атакавалага паўабаронцы, адцягнутага і вылучанага нападніка і нават крайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляў галавой, але аддаваў перавагу гуляць нагамі[3]. У маладосці Тойванена параўноўвалі з Кімам Чэльстрэмам[4].

Клубная кар’ера правіць

«Дэгерфарс» правіць

Ула з’яўляецца выхаванцам клуба «Дэгерфарс» з аднайменнага мястэчка[5], першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сезоне 2004 «Дэгерфарс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёна і ў стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 года быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК[6], аднак гэты пераход не адбыўся.

«Эргрутэ» правіць

У снежні 2005 года перайшоў у клуб Алсвенскана «Эргрутэ» з Гётэбарга[7], сума трансферу склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 года галоўны трэнер «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасці Тойванена. Дэбютаваў Ула ў Алсвенскане 1 красавіка 2006 года ў матчы першага тура супраць клуба ГАІС[8]. У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой ​​першы гол у элітным дывізіёне.

У чэмпіянаце Швецыі 2006 Тойванен 24 разы выхадзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену і адзін матч прапусціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Шведскі футбольны саюз абраў Тойванена «пачаткоўцам года 2006»[9]. Паводле вынікаў сезона «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Алсвенскан і выбыў у Суперэтан. Кантракт Тойванена з клубам быў разлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданне пакінуць каманду.

«Мальмё» правіць

У снежні 2006 года перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разлічаны на 4 гады[10], сума трансферу склала каля 6—7 млн крон[11]. Медыцынскае абследаванне выявіла ў Тойванена траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаннем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнерскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванена на пазіцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы[12], замест траўмаванага Яры Літманена. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 года ў першым туры чэмпіянату 2007. У матчы чацвертага тура супраць АІКа забіў першы гол за «нябесна-блакітных»[13].

ПСВ правіць

У сярэдзіне студзеня 2009 года перайшоў у ПСВ[14], сума трансферу склала каля 4 млн еўра[15], 25 % з якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разлічаны на 3,5 года з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»[16]. У складзе ПСВ гуляў суайчыннік Тойванена Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрландскі клуб 24 студзеня 2009 года ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся з лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Графсхапа», забіў свой ​​першы гол за ПСВ і аддаў 2 галявыя перадачы.

«Рэн» правіць

20 студзеня 2014 года Тойванен афіцыйна далучыўся да французскага клуба «Рэн», які выклаў за іграка 2,5 млн еўра[17].

У жніўні 2015 года адправіўся ў клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Сандэрленд» у арэнду на сезон, дзе ўз’яднаўся са сваім трэнерам у ПСВ Дыкам Адвакатам.

Апошнія гады правіць

У жніўні 2016 года папоўніў склад «Тулузы». У жніўні 2018 года перайшоў у аўстралійскі клуб «Мельбурн Віктары», дзе стаў адным з асноўных бамбардзіраў. У сезоне 2019/20 быў капітанам каманды.

У маі 2020 года адмовіўся ад падаўжэння кантракта з аўстралійцамі, а ў чэрвені ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мальмё». У сезоне 2020 дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Швецыі. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы калена.

У лістападзе 2022 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

У снежні 2006 года Ларс Лагербек уключыў Улу Тойванена, у той час іграка «Эргрутэ», у склад нацыянальнай зборнай Швецыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амерыцы, у якім удзельнічаюць толькі ігракі скандынаўскіх клубаў[18]. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 года супраць зборнай Венесуэлы, стаў для Тойванена дэбютным у зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швецыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 года Ула аб’явіў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.

Дасягненні правіць

ПСВ:

«Мальмё»:

Асабістае жыццё правіць

Бацька Улы, Юр’я Тойванен, з’ехаў у Швецыю з Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на ​​фінскае паходжанне бацькі, Ула не размаўляе па-фінску[19].

Зноскі

  1. Ola Toivonen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ola Toivonen // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Han ska ge MFF en plats i solen(недаступная спасылка). sydsvenskan
  4. Dif jagar «nya Kim Källström». Expressen
  5. Статыстыка Тойванена на афіцыйным сайце SvFF
  6. «AIK tar talangen som alla lag vill ha». Expressen
  7. «Toivonen till Öis». Aftonbladet
  8. Förlust för ÖIS i premiären. Афіцыйны сайт «Эргрутэ»
  9. Övriga utmärkelser. SvFF
  10. «Toivonen skrev på för MFF». Aftonbladet
  11. «Prislappen: Sex miljoner». Expressen
  12. «Toivonen får fyraårskontrakt med MFF». Aftonbladet
  13. 4 Malmö FF — AIK 0. Афіцыйны сайт «Мальмё»
  14. PSV reach agreement with Malmö FF for Toivonen transfer. Афіцыйны сайт ПСВ
  15. «Malmös nya klipp — får 44 miljoner». Expressen
  16. «Toivonens miljonklipp». Aftonbladet
  17. Ola Toivonen Bio, Stats, News. ESPN Soccernet
  18. Herr: Nya namn i landslaget. SvFF
  19. «Toivonen klarade besiktningen»(недаступная спасылка). Sydsvenskan

Спасылкі правіць