Улукаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Улу́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Улукаўе.

Улукаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Улукаўе
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 9 377
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галавінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 7 кастрычніка 1957 года ў склад горада Гомеля ўключана вёска Якубаўка і пасёлак імя Чапаева[1]. 23 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раманавіцкага сельсавета. 1 сакавіка 2010 года ў склад горада Гомеля ўключаны пасёлак Чырвоны Маяк[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 9377 чалавек[3], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 2010 г. № 123 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Гомеля и Гомельского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.