Улу-Мухамед хан (Улуг Мухамед, тат. Oluğ Möxämmät, Олуг Мөхәммәт, اولوغ محمد14051445, Казань) — сярэднявечны дзяржаўны дзеяч, чынгізід, золатаардынскі (да 1436), крымскі (1437) і казанскі хан (14381445). Сын Ічкіле Хасан аглана, тукайцімурыд. Атрымаў мянушку «Улу» — старшы, у адрозненне ад іншага Мухамеда, якога клікалі «Кічы» — малодшы.

Улу-Мухамед
Олуг-Мөхәммәт
Сцяг хан Залатой Арды
1419 — 1423
Папярэднік Кажы-Мухамед
Пераемнік Барак-хан
1426 — 1427
Папярэднік Барак-хан
Пераемнік Барак-хан
1428 — 1428
Папярэднік Барак-хан
Пераемнік Кічы-Мухамед
1428 — 1432
Папярэднік Кічы-Мухамед
Пераемнік Кічы-Мухамед
Сцяг хан Казані
1438 — 1445
Пераемнік Махмуд (Мамутяк)
Нараджэнне 1405
Смерць 1445
Род Чынгізіды
Бацька Ічкіле Хасан[d]
Дзеці Касім-хан[d], Махмуд[d] і Мустафа[d]
Нацыянальнасць татарын
Веравызнанне іслам
Дзейнасць палітык

Заснавальнік Казанскага ханства (1438), заснавальнік Касімаўскага ханства.

Хан Улуса Джучы ў 14191423, 14261426, 1428. У 14281432 вёў зацятую барацьбу за валоданне Улусам Джучы з прадстаўнікамі малодшай галіны дынастыі Тукайцімурыдаў. Пацярпеў паражэнне, бег (1423) у Волжска-Камскую Булгарыю. З дапамогай вялікага князя літоўскага Вітаўта вярнуў золатаардынскі прастол (1426). Распаўсюдзіўшы сваю ўладу на Крым, усталяваў дружалюбныя адносіны з турэцкім султанам Мурадам II. Адправіў пасольства ў Егіпет (1428—1429). У 1431 годзе на суд да Улу-Мухамеда прыязджалі сын і ўнук Дзмітрыя Данскога, якія прэтэндавалі на велікакняжацкі сталец. Хан вырашыў справу на карысць унука, Васіля II Васільевіча.

Зноскі

Спасылкі правіць