Свята-Троіцкая царква (Ула)

Ульская Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Размяшчаецца ў цэнтры пасёлка Улы.

Праваслаўная царква
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква
55°13′42,89″ пн. ш. 29°14′31,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Пасёлак Ула
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 2-я пал. XIX стагоддзя
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 2-й палове 19 стагоддзя з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена.

Архітэктура правіць

Крыжова-купальны храм сіметрычнай падоўжна-восевай кампазіцыі: узнятыя на высокі цокаль званіца над прытворам, прамавугольная трапезная, кубападобная зала з бакавымі крыламі, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі прыдзеламі. У сілуэце пануе цыбулепадобная галоўка шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку). Чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму ўзняты на два ярусы кілепадобных какошнікаў і завершаны цэнтральнай і чатырма вуглавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных барабанах (часткова разбураны). Атынкаваныя фасады завершаны філёнгавымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі і насычаны архітэктурнай пластыкай: квадратныя шырынкі па цокалі і вуглавых лапатках, вуглавыя бочкападобныя калонкі, нішы, філёнгі і шматлікія крапоўкі, пазычаныя са старажытнарускай храмавай архітэктуры. Арачныя галоўкі і бакавыя ўваходныя і аконныя праёмы аздоблены кілепадобнымі ліштвамі.

Інтэр'ер правіць

Кампазіцыя інтэр'ера мае дынамічны характар: скрыжаванне перакрытых цыліндрычнымі скляпеннямі галоўнага і папярочных нефаў раскрываецца ў скляпенне сяродкрыжжа з адчыненым у яго цыліндрычным светлавым барабанам.

Літаратура правіць

  • Свята-Троіцкая царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 197.

Спасылкі правіць