У́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 і ў 1946—1956 гадах у БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула.

Ульскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 233 населеныя пункты (1947)
Адміністрацыйны цэнтр Ула
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
9 верасня 1946
Дата скасавання 8 ліпеня 1931
17 снежня 1956
Плошча 0,9 тыс.

Гісторыя правіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ула. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Баранькаўскі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі), Клётчынскі (Клятчанскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Сокараўскі, Сушанскі, Ульскі, Усайскі, Усвейскі, Хоцінскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Ульскі і Хоцінскі сельсаветы перададзены Бешанковіцкаму раёну; Сушанскі сельсавет — Лепельскаму раёну; Баранькаўскі, Клётчынскі (Клятчанскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Усвейскі — Сіроцінскаму раёну; Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі), Усайскі — Ушацкаму раёну; Сокараўскі сельсавет — Чашніцкаму раёну.

Ульскі раён утвораны зноў 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула. У склад раёна ўключана 11 сельсаветаў: Сокараўскі, Ульскі, Усвейскі, Хоцінскі сельсаветы Бешанковіцкага раёна, Сушанскі сельсавет Лепельскага раёна, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы Сіроцінскага раёна, Глыбачанскі, Зарачанскі і Усайскі сельсаветы Ушацкага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Хоцінскі сельсавет, Ульскі сельсавет перайменаваны ў Фролкавіцкі, Усайскі сельсавет — у Дубраўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сушанскі сельсавет перададзены Лепельскаму раёну, Глыбачанскі, Дубраўскі, Зарачанскі, Усвейскі сельсаветы — Ушацкаму раёну, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы — Сіроцінскаму раёну, гарадскі пасёлак Ула, Сокараўскі і Фролкавіцкі сельсаветы — Бешанковіцкаму раёну.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Ульскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 581. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.