Ультраправыя

сегмент палітычнага спектру, кірунак палітычнай ідэалогіі

Ультраправыя, крайне правыя, радыкальныя правыя — тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння якаснай ці колькаснай пазіцыі групы ці асобы, якія размешчаны ў правым спектры палітычнага поля. Крайне правыя палітыкі звычайна прытрымліваюцца прынцыпу супрэмасізму — пераканання, што перавага адных індывідаў і груп і непаўнавартаснасць іншых з’яўляюцца натуральнай і аб’ектыўнай рэальнасцю, што вядзе да поўнай адмовы ад канцэпцыі сацыяльнай роўнасці як нормы. Крайне правыя палітыкі часта падтрымліваюць прынцып сегрэгацыі: падзелу груп людзей, якія лічацца «вышэйшымі», і груп, якія лічацца «ніжэйшымі». Таксама для падобнага роду людзей часта характэрны антыіміграцыйныя і антыінтэграцыйныя пазіцыі ў адносінах да груп, якія лічацца ніжэйшымі і непажаданымі[1]. У найбольш радыкальных рухах можа праводзіцца палітыка прыгнёту і генацыду груп людзей на падставе іх меркаванай непаўнавартаснасці[2]:38. Ультраправая ідэалогія звычайна складаецца з аўтарытарызму, нацыяналізму, расізму і ксенафобіі[2].

Крайне правыя звычайна асацыююцца з асобай ці групамі асоб, якія маюць вельмі нацыяналістычныя, ксенафобскія, расісцкія, рэлігійныя фундаменталісцкія, ці рэакцыйныя погляды[3]. Як правіла, тэрмін ужываецца ў дачыненні да неафашыстаў, неанацыстаў і ісламістаў[3][4][5][6][7][8][9].

Зноскі

  1. Craig Parsons, Timothy M. Smeeding. Immigration and the transformation of Europe. Cambridge University Press, 2006. P. 18.
  2. а б Hilliard, Robert L. and Michael C. Keith, Waves of Rancor: Tuning in the Radical Right. Armonk, New York: M.E. Sharpe, Inc., 1999.
  3. а б Rodney P. Carlisle (general editor). The Encyclopedia of Politics: The Left and the Right, Volume 2: The Right. Thousand Oaks, California, USA; London, England, UK; New Delhi, India: Sage Publications, 2005. P. 693—694.
  4. Peter Davies, Derek Lynch. The Routledge Companion to Fascism and Far Right. Psychology Press, 2002.
  5. Martin Durham. The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester University Press, 2000.
  6. Peter H. Merkl, Leonard Weinberg (eds.). Right-wing Extremism in the Twenty-first Century. Psychology Press, 2003.
  7. Roger Eatwell, Cas Mudde (eds.). Western Democracies and the New Extreme Right Challenge. Taylor & Francis, 2004.
  8. Roger Griffin (2005). Fascism, Totalitarianism and Political Religion (Totalitarian Movements and Political Religions) (1st ed.). Routledge. ISBN 978-0415375504.
  9. Исламисты сожгли древний христианский монастырь в Египте (руск.). Правые новости — pn14.info (8 верасня 2013).

Літаратура

правіць
  • Arzheimer, Kai; Carter, Elisabeth (2006). "Political Opportunity Structures and Right-Wing Extremist Party Success". European Journal of Political Research. 45: 419–443.
  • Betz, Hans-Georg and Stefan Immerfall, eds. 1998. The New Politics of the Right: Neo-Populist Parties and Movements in Established Democracies. New York: St. Martin’s Press.
  • Betz, Hans-Georg (1994). Radical Right-wing Populism in Western Europe. New York: St. Martins Press.
  • Durham, Martin (2000). The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester, England: Manchester University Press.
  • Durham, Martin (2002). «From Imperium to Internet: the National Alliance and the American Extreme Right» Patterns of Prejudice 36(3), (July): 50-61.