Ульянаўская вобласць

Ульянаўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ульянаўск. Створана 19 студзеня 1943 года.

Ульянаўская вобласць
Ульяновская область
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна  Расія
Гімн Гімн Ульянаўскай вобласці[d]
Статус вобласць
Уваходзіць у Прыволжская федэральная акруга
Паволжскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтр Ульянаўск
Дата ўтварэння 19 студзеня 1943
Губернатар Сяргей Марозаў
Насельніцтва (2010)
1 292 174[1] (38-е месца)
Шчыльнасць 34,8 чал./км²
Плошча 37 181 км²
(59-е месца)
Ульянаўская вобласць на карце
Часавы пояс GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-ULY
Код аўтам. нумароў 73, 173
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Засяленне Сярэдняга Паволжжа людзьмі паводле дадзеных археалагічнай навукі адбылося больш за 100 тысяч гадоў таму. Пра прысутнасць людскіх калектываў ва Ульянаўскай вобласці ў эпоху палеаліту сведчаць асобныя стаянкі і месцазнаходжанні прылад з каменю і косці, выяўленыя ў вусці ракі Чэрэмшан на паўвостраве Тунгуз, на ўзбярэжжы Волгі ў раёне Ундораўскага курорту.

У VIIIIX стагоддзях Ульянаўская вобласць уваходзіла ў склад ранняй Волжскай Булгарыі як саюз качавых цюркамоўных і аседлых вугора-фінскіх плямёнаў. У канцы XIV — пачатку XV стагоддзя пасля спусташальнага набегу сярэднеазіяцкага кіраўніка Тамерлана пачалося запусценне тэрыторыі рэгіёна. З канца 30-х гадоў XV стагоддзя край увайшоў у склад Казанскага ханства. Пасля ўзяцця Казані тэрыторыя будучага Сімбірскага намесніцтва паступова засялялася русінамі, якія змешваліся з мясцовымі татарамі.

У канцы 40-х гадоў XVII стагоддзя пад агульным кіраўніцтвам стольніка Багдана Хітрава пачалося будаўніцтва Карсунска-Сімбірскай засечнай рысы (16471654 гады). Праз 22 гады пасля заснавання Сімбірскай яму давялося вытрымаць моцную барацьбу ў абарону дзяржавы, але не супраць знешніх ворагаў, а супраць казацкай вольніцы, кіраванай найвялікшым данскім атаманам Сцяпанам Разіным.

У XVIII стагоддзі ў сувязі з пашырэннем тэрыторыі расійскай дзяржавы, у прыватнасці, ва ўсходнім кірунку, інтэнсіўна сталі асвойвацца і засяляцца паўднёвыя раёны цяперашняй тэрыторыі Ульянаўскай вобласці, а сам Сімбірск стаў губляць ваенна-стратэгічнае значэнне, але застаўся губернскім цэнтрам. Савецкая ўлада ў Сімбірскай губерні была ўсталявана праз месяц з невялікім пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — 10 снежня 1917 года.

Прырода правіць

Рака Волга дзеліць тэрыторыю вобласці на ўзнёслае правабярэжжа і нізіннае левабярэжжа (Заволжа). Правабярэжная частка занята Прыволжскім узвышшам (вышыня да 363 м) якое выходзяць да Волгі Ундорскімі, Краменскімі і Сенгілееўскімі горамі. Паверхня левабярэжнай часткі — спадзіста-ўвалістая раўніна. Асноўная рака — Волга (Куйбышаўскае вадасховішча) з прытокамі Сура, Свіяга, Вялікі Чарамшан і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −13 °C, ліпеня +19 °C. Ападкаў каля 400 мм у год.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва Ульянаўскай вобласці складае 1350,7 тыс. чал. (2005). Большасць насельніцтва Ульянаўскай вобласці — рускія (больш за 74 %). Істотную долю насельніцтва складаюць татары (11 %), чувашы (8 %), мардва (4 %).

Вобласць падзяляецца на 21 раён, буйнейшый гарады — Ульянаўск, Дзімітраўград.

Гаспадарка правіць

Прамысловасць Ульянаўскай вобласці ўяўляе сабой шматгаліновую вытворчасць, аснову якой складаюць каля 420 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. Вырабляюцца самалёты, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, станкі, медыцынскае абсталяванне, бытавая тэхніка, аздобныя матэрыялы, дываны і панчошна-шкарпэтачныя вырабы, ваўнянымі тканіны, шыфер, дыятаміт, цэмент, паліграфічная прадукцыя, разнастайныя харчовыя прадукты і інш.

Сельская гаспадарка мае збожжавы і жывёлагадоўчы кірунак, значныя пасевы бульбы і тэхнічных культур. Вытворчасць гародніны ідзе, у асноўным, на мясцовае забеспячэнне. Жывёлагадоўля спецыялізавана на гадоўлі буйной рагатай жывёлы малочна-мяснога кірунку і арыентавана на забеспячэнне мясцовых патрэбаў.

У вобласці развіваюцца чыгуначны, аўтамабільны, паветраны, водны і трубаправодны транспарт. Праз тэрыторыю вобласці праходзяць чыгуначныя шляхі, якія злучаюць яе з цэнтральным раёнам Расіі, Ніжнім Паволжам, Уралам, Казахстанам, Сібірру. Агульная працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 7,8 тыс. км, у т.л. федэральных і абласных — 4,6 тыс. км, дарог з цвёрдым пакрыццём 4,2 тыс. км. Самы стары від транспарту — водны. Буйныя парты — Ульянаўск, Сенгілей, Старая Майна. Ёсць два аэрапорты, здольнымі прымаць усе тыпы паветраных суднаў без абмежаванняў. Працуе грузавая авіякампанія «Волга-Днепр». Сучасныя тэлекамунікацыйныя сеткі дазваляюць мець надзейную тэлефонную, тэлеграфную, факсімільную і іншыя віды сувязі.

Вобласць мае досыць развітую мінеральна-сыравінную базу. Сярод карысных выкапняў прадстаўленыя нафта, гаручыя сланцы, торф, кварцавыя пяскі, дыятаміты, мел і інш.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць