Ульяна Аляксандраўна
Ульяна Аляксандраўна (1331 — 17 сакавіка 1391[7], Кіеў) — княжна цвярская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда.
Ульяна Аляксандраўна | |
---|---|
![]() Смерць Ульяны Аляксандраўны, мініяцюра Ліцавога зводу XVI ст. | |
Нараджэнне |
1331[1] |
Смерць |
17 сакавіка 1391 |
Месца пахавання | |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Аляксандр Міхайлавіч[d][2][1] |
Маці | Анастасія Юр’еўна[d] |
Муж | Альгерд[2][1][…] |
Дзеці | Ягайла[3][4], Скіргайла[5][4], Карыбут[4], Лугвен Альгердавіч[4], Карыгайла Альгердавіч[4], Віганд Альгердавіч[6][4], Свідрыгайла[4], Аляксандра Альгердаўна, Алена Альгердаўна[d], Мінігайла Альгердавіч[d], Феадора Альгердаўна[d] і Марыя Альгердаўна[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
![]() |
Біяграфія
правіцьДа 2019 года сучасных даследаванняў біяграфіі княгіні Ульяны не было, літаратура абмяжоўвалася энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветлена крыніцамі (напр. Кароткі звод).
Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 года была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць у палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту ва ўдзел Луцк па радзе Ульяны, імаверна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам.
Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Ульяне будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка.
Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахавана ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры[8][9][10].
У мастацтве
правіць-
Юліянія Цвярская ва ўяленні сучаснага мастака Ігара Дурава.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Русский биографический словарь — СПб.: 1912. — Т. 20.
- ↑ а б Иулиания Александровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 770.
- ↑ В. Новодворский Ягайло // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 484–485.
- ↑ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
- ↑ Скиргайлло // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXX. — С. 199.
- ↑ А. Э. Вигант // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 225.
- ↑ Калечиц 2013, p. 61.
- ↑ Ніканаўская (ПСРЛ 11, С. 127)
- ↑ Тыпаграфская…
- ↑ Піскароўскі…
Літаратура
правіць- Darius Baronas Julijona — Lietuvos didžiojo kunigaikščio Algirdo žmona ir jo vaikų motina // Lietuvos istorijos metraštis. 2019 metai 2. — ISSN 0202-3342 — P. 5-39.
- Krzysztof Osiński Pozycja Julianny Twerskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w latach 1377-1382. Próba charakterystyki problemu // Przegląd prawniczy ekonomiczny i społeczny. — 2013. — № 1. — С. 80-87.
- Tęgowski, J. Kilka słów o małżeństwach Wielkiego Księcia Litewskiego Olgierda Giedyminowica (польск.) // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність: Зб. наук. пр. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 646—654. — Бібліогр.: 46 назв.
- Калечиц И. Л. Запись о смерти Ульяны Тверской в граффито полоцкой Спасо-Преображенской церкви(руск.) // Древняя Русь : вопросы медиевистики. — 2013. — № 3 (53). — С. 60-61.
- Лицкевич О. В. Грамота княгини Ульяны Александровны на темьянщину из рукописи Российской Национальной библиотеки, Q.п.I.2: новая трактовка // Матэрыялы XX міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Мінск, 18-19 красавіка 2024 г.. — 2024a. — С. 33-39.
- Лицкевич O. Пожалование княгини Ульяны Александровны на землю Федоровщина для витебской церкви святого Иоанна Богослова (XIV в.) // Восточнославянский город в период Средневековья и Нового времени (к 1050-летию Витебска): материалы Международного круглого стола. — Витебск: УО «ВГТУ», 2024b. — С. 52-58.