Вялікі уліт, Кулік-селянец або рачны кулік (Tringa nebularia) — від птушак з сямейства бакасавых (Scolopacidae).
Дарослы вялікі уліт дасягае велічыні да 35 см і трохі буйнейшы за свайго суродзіча траўніка. Яго размах крылаў складае да 70 см, а вага — да 280 г. У яго доўгія шэра-зялёныя лапы і доўгая, моцная і злёгку выгнутая ўніз дзюба. Верхні бок цела карычнева-шэры, а жывот пафарбаваны ў белы колер. Самцы і самкі палавога дымарфізма не выяўляюць. Натуральнымі ворагамі вялікага уліта з'яўляюцца драпежныя птушкі. У цэлым гэта пужлівая і асцярожная птушка, якая ўмее добра плаваць і ныраць. Яго спеў гучыць як «цю-цю-цю».