Умераная кааліцыйная партыя

Умераная кааліцыйная партыя (шведск.: Moderata samlingspartiet ці скар. Moderaterna) — шведская ліберальна-кансерватыўная палітычная партыя, заснаваная ў 1904 г. У 1904—1938 звалася «Саюз усеагульных выбараў» (шведск.: Allmänna valmansförbundet), у 1938—1952 — «Нацыянальная арганізацыя правых» (шведск.: Hogerns riksorganisation), у 1952—1968 — «Правая партыя» (шведск.: Hogerpartiet), з 1968 сучасная назва. Выступае за свабодны рынак, прыватызацыю. Падтрымлівае членства Швецыі ў Еўрапейскім саюзе, выступала за пераход Швецыі на еўра і далучэнне да НАТА. На выбарах у Рыксдаг 17 верасня 2006 года набрала 26,23 % (1 456 014) галасоў і атрымала 97 месцаў з 349, заняўшы 2-е месца. На парламенцкіх выбарах 2010 года партыя набрала 1 729 010 (30 %) галасоў і атрымала 107 дэпутацкіх мандатаў. З 2006 па 2014 г. былы старшыня партыі Фрэдрык Рэйнфельт узначальваў урад.

Умераная кааліцыйная партыя
Moderata samlingspartiet
Выява лагатыпа
Лідар Ульф Крыстэрсан
Дата заснавання 1904
Штаб-кватэра Стакгольм
Краіна
Ідэалогія Ліберальны кансерватызм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Еўрапейскі Саюз Еўрапейская народная партыя
Саюзнікі і блокі Альянс за Швецыю
Колькасць членаў 53 117
Месцаў у Рыксдагу 107 з 349 (2010)
Месцаў у Еўрапарламенце 4 з 20 (2009)
Сайт www.moderat.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць