Адкрыць галоўнае меню

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Тыцыян. Узнясенне. 1516—1518, дрэва, алей

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі (лац.: Assumptio Beatæ Mariæ Virginis) — каталіцкі дагмат пра ўзяцце Дзевы Марыі душой і целам на нябёсы пасля яе Заснення.

АпісаннеПравіць

Дагмат быў афіцыйна абвешчаны Папам Піем XII 1 лістапада 1950 года ў апостальскай канстытуцыі «Munificentissimus Deus» і падтрыманы Другім Ватыканскім саборам у канстытуцыі Lumen Gentium. Дагмат грунтуецца на паданні, паводле якога Марыя, якая памерла і была пахавана ў Гефсіманіі, цудоўным чынам узнеслася на неба: пасля выкрыцця яе труны апосталамі, якімі кіраваў няверуючы Фама, рэштак выяўлена не было.

Паводле каталіцкай традыцыі, адразу за Унебаўзяццем рушыла ўслед Укаранаванне Маці Божай Царыцай Нябеснай.

Ні Успенне, ні Унебаўзяцце Багародзіцы не з'яўляюцца дагматамі для Праваслаўных Цэркваў, хоць візантыйская Царква адзначала гэты дзень, а дата была ўсталявана, відаць, імператарам Маўрыкіем, у якога Папа Сергій I пераняў свята.

Меркаванне Айцоў ЦарквыПравіць

Накот пісьмовых святаайцоўскіх сведчанняў пра смерць Маці Божай існуе перакананне, што да IV ст. іх не існавала. Св. Епіфаній Кіпрскі піша: «Калі нехта лічыць, што мы памыляемся, няхай ідзе следам за Святым Пісаннем, у якім не ўзгадваецца пра смерць Марыі. Няма там ніякай інфармацыі пра тое, ці памерла Яна, ці была пахаваная». Сведчанні пра смерць Маці Божай пачынаюць з'яўляцца ў асобных царкоўных пісьменнікаў толькі пасля IV ст.[1] Пра смерць і пахаванне Маці Божай вядома з некалькіх апокрыфаў: «Паданні пра Успенне Маці Божай» Псеўда-Іаана Багаслова (узнікла ў сярэдзіне V стагоддзя або пазней), «Пра выхад Марыі Дзевы» Псеўда-Мелітона Сардыйскага (не раней IV стагоддзя), сачыненні Псеўда-Дзіянісія Арэапагіта, «Паданні» Псеўда-Іосіфа, «Слове Іаана, архібіскупа Салунскага». Усе гэтыя апокрыфы даволі познія (V—VI стагоддзе) і адрозніваюцца адзін ад аднаго зместам[2].

У VII—IX павеках на Захадзе суіснавалі так званыя марталісты, якія настойвалі на факце фізічнай смерці Марыі, і імарталісты. У ычным пасланні Псеўда-Ераніма, якое з'явілася ў IX стагоддзі, казалася пра ўзнясенне душы (але не цела) Марыі на неба і пасмяротную нятленнасць яе целе. У пасланні Псеўда-Аўгусціна таксама казала пра цялеснае ўнебаўзяцці (і душы і цела). Да ўмераных марталістаў належалі Фама Аквінскі, Банавентура і Іаан Дунс Скот, якія адстойвалі прынцып гармоніі прыроды і ласкі, спасланай Дзеве Марыі.

Біблейскія тэкстыПравіць

У кананічных тэкстах Бібліі, якія прызнаюцца ўсімі асноўнымі плынямі хрысціянства, Унебаўзяцце Марыі не згадваецца.

ПаданнеПравіць

ЗвеставаннеПравіць

Паводле адных звестках Марыя жыла ў Эфесе пад апекай Яна Багаслова, па другіх — у яго ж доме ў Іерусаліме, на Сіёнскай гары, пра што сведчылі на пачатку VI ст. іерусалімскія патрыярхі Мадэст і Сафроній[3].

Аднойчы, калі Марыя ўжо чарговы раз малілася на Алейнай гары, з'явіўся Арханёл Габрыэль з весткай аб набліжэнні Яе перасялення на неба, дзе Хрыстос ужо падрыхтаваў Ёй месца каля сябе (Другое Звеставанне). І як доказ арханёл пакінуў сарваную ў раі галінку фінікавай пальмы, каб яе неслі перад труной падчас пахавання. Марыя згасла ціха, без мук. Старажытныя хрысціянскія аўтары ўжываюць для апісання Яе адыходу словы «сон», «спачынак» (Pausatio), «пераход» (Transitus), «засненне» (Dormitio), «унебаўзяцце» (Assumptio, ad sumeu — браць да сябе, да Бога). Калі Багародзіца аддавала апошнія наказы апосталам Яну і Якубу, раптам пачуўся шум і над домам з'явіліся светлыя воблакі з апосталамі, які былі прынесены з розных краін, каб прысутнічаць пры Яе засненні. Тут жа знаходзіўся апостал Павел са сваімі вучнямі Дзіянісіем Арэапагітам, Ерафеем, Цімафеем і іншымі з 70 вучняў(руск.) бел.[3].

ПахаваннеПравіць

На трэці дзень пасля Звеставання ў доме ў святле нябеснай славы з'явіўся Хрыстос, каб перанесці на сваіх руках душу Марыі на нябёсы. Цела ж Яе апосталы на плячах панеслі праз Іерусалім у Гефсіманскі сад да пячоры(руск.) бел., дзе былі пахаваны Яе бацькі Яўхім і Ганна, а таксама Яе муж Юзаф. У час гэтай працэсіі адзін з іўдзейскіх першасвятароў, Аўфоній, са злосці і зайздрасці кінуўся да ложа, каб скінуць цела Марыі на зямлю, але, як толькі даткнуўся да ложа, анёл адсек яму рукі мячом гневу Божага. Калі ж напалоханы Аўфоній увераваў і голасна пацвердзіў, што Ісус ёсць Месія, адсечаныя рукі зрасліся[3].

УнебаўзяццеПравіць

Паводле позніх апакрыфічных тэкстаў, складзеных невядомымі аўтарамі ў канцы V — пачатку VI стагоддзя, у пахаванні Дзевы Марыі не ўдзельнічаў апостал Тамаш, які прапаведаваў у Індыі. Ён прыбыў у Іерусалім толькі на трэці дзень і вельмі шкадаваў, што спазніўся. Каб ён мог развітацца з Маці Божай, апосталы адвалілі камень пячоры, але знайшлі там толькі пахавальныя палотны. У той жа вечар яны ўбачылі Найсвяцейшую Дзеву ўверсе над сабой і зразумелі, што Яна ўзятая на неба[3].

СвятаПравіць

Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года і адзначаецца ў большасці краін — 15 жніўня. У гэты дзень у касцёлах асвячаюць плёны новага ўраджаю - дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну, а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў і прыносіць бласлаўленне хатняй гаспадарцы[4].

Свята, якое ўзнікла ў IV ст. на ўшанаванне Маці Божай, называлася «Памяццю Святой Марыі», змест яго быў звязаны з Яе «нараджэннем для неба». У хуткім часе яно было перайменавана ва «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VI ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VIII ст.). З VI ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому»[4].

У галіканскай літургіі Унебаўзяцце адзначаецца 18 студзеня. Копты святкуюць яго 22 жніўня і называюць «Узяцце Багародзіцы ў Нябесную славу». У сярэдневяковай Баварыі Унебаўзяцце адзначалася 13 верасня, хоць некаторыя дыяцэзіі ў Брандэнбургу, Майнцы, Франкфурце і інш. адзначалі яго 23-га, спасылаючыся на адкрыцці Святой Лізаветы з Шонау і Святога Бертрана, паводле якіх Унебаўзяцце Марыі адбылося на саракавы дзень пасля смерці.

Дзяржавы, дзе Унебаўзяцце Маці Божай — непрацоўны дзень:

У мастацтвеПравіць

Святкаванне Унебаўзяцце Марыі Каталіцкай царквой пачынаецца ад VІІ ст. У тыя ж раннехрысціянскія часы павінны былі з'явіцца адлюстраванні Унебаўзяцця ў сакральным мастацтве — у фрэсках, мазаіках, абразах, кніжных мініяцюрах. Цялеснае Унебаўзяцце Марыі паказана ў рымскім мастацтве ХІ ст.: унізе апосталы стаяць вакол труны і глядзяць на неба, дзе анёлы падтрымліваюць Марыю[5]. Гэты сюжэт шырока выкарыстаны ў гатычнай скульптуры на парталах касцёлаў. У большасці краін да нашага часу захаваліся абразы з XII стагоддзя. У рэнесансавым і барокавым мастацтве кампазіцыя Унебаўзяцця складаецца з двух ці трох сфер. Марыя знаходзіцца ў верхняй прасторы з анёламі, сярод апосталаў (унізе) можа быць Тамаш, які атрымлівае ад Яе пояс. Труна часам усыпана лілеямі або ружамі[6][3].

 
Эль Грэка. Унебаўзяцце Дзевы Марыі. 1577

Сярод найбольш вядомых ілюстрацый Унебаўзяцця Багародзіцы можна назваць алтарныя карціны Тыцыяна і Эль Грэка. Сюжэта Унебаўзяцця таксама з'яўляецца ў творах такіх мастакоў, як Андрэа дэль Кастанья, Карэджа, ван Дэйк, Беноца Гацолі, Барталомэ Эстэбан Мурылья, П'етра Перуджына, Пусэн і Рубенс[3].

На Захадзе вядомы досыць рэдкі варыянт — працэсійнае «Пахаванне Марыі», заснаваны на «Залатой легендзе».

Цікавыя фактыПравіць

Унебаўзяцце Дзевы Марыі адлюстравана на гербе Мінска.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць