Ушэ́сце, або Узнясенне Гасподняе[1], у каталіцкай традыцыі Унебаўшэсце Пана — пераходнае свята ў хрысціянстве, якое адзначаедца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. Рэлігійную аснову Ушэсце складае евангелічнае паданне пра ўзнясенне Ісуса Хрыста на неба, якое трактуецца як напамін аб прыярытэце духоўнага над цялесным, як пацвярджэнне магчымасці ўваскрашэння ўсіх праведнікаў пасля смерці.

Ушэсце
Ушэсце
Абраз «Унебаўшэсце» са Свята-Стэфанаўскай царквы Слуцка, сярэдзіна XVII ст.. НММ РБ.
Тып хрысціянскае, у шэрагу краін дзяржаўнае
Устаноўлена у гонар узнясення Ісуса Хрыста на неба на 40-й дзень пасля Вялікдня
Адзначаецца большасцю хрысціян свету
Дата 40-ы дзень пасля Вялікдня, чацвер
Святкаванне набажэнства

Святкаванне Ушэсця зафіксавана ў IVV стст[1]. Святы Аўгусцін каля 400 г. называе Ушэсце найдаўнейшым і паўсюдным святам, пра тое ж гавораць Ян Златавуст і Епіфаній Кіпрскі[2]. Канон свята ўстаноўлены ў VIIIIX стст[1]. У праваслаўнай царквы адно з дванадзесятых свят[1].

Зноскі

  1. а б в г Ушэсце. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  2. Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА

Літаратура правіць

Спасылкі правіць