Універсальная газавая пастаянная
Універсальная газавая пастаянная (таксама — пастаянная Мендзялеева) — тэрмін, які ўпершыню уведзены ва ўжытак Д. Мендзялеевым ў 1874 г. колькасць роўная працы пашырэння аднаго моля ідэальнага газу ў ізабарнам працэсе пры павелічэнні тэмпературы на 1 К.
Агульная інфармацыя
правіцьУ 1874 годзе[1][2] Д. Мендзялееў вылічыў значэнне канстанты ў ўраўненні Мендзялеева-Клапейрона (ўраўненні стану ідэальнага газу) для аднаго моля газу, выкарыстоўваючы закон Авагадра, згодна з якім 1 моль розных газаў пры аднолькавым ціску і тэмпературы займае аднолькавы аб'ём ( ).
У некаторых навуковых колах гэтую пастаянную прынята называць пастаяннай Мендзялеева. Абазначаецца лацінскай літарай .
Уваходзіць ва ўраўненне стану ідэальнага газу
У Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) універсальная газавая пастаянная роўная [3] Дж⁄(моль∙К).
У сістэме СГС універсальная газавая пастаянная роўная Эрг⁄(моль∙К).
Удзельная газавая пастаянная (R/M) для сухога паветра Дж⁄(кг∙К)
Сувязь паміж газавымі пастаяннымі
правіцьУніверсальная газавая пастаянная выяўляецца праз дабытак пастаяннай Больцмана на лік Авагадра, . Універсальная газавая пастаянная больш зручная пры разліках, калі колькасць газу выражана у молях.
Зноскі
- ↑ Д. И. Менделеев. О сжимаемости газов (Из лаборатории С.-Петербургского Университета). стр. 309—352. Журнал русского химического общества и физического общества. Том 6. 1874 г. [1]
- ↑ Д. Менделеев. Объ упругости газовъ. 1875 г.
- ↑ Значэние, рэкамендаванае CODATA, 2010 г.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Універсальная газавая пастаянная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 234.