Універсітэт ІТМО
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт ІТМО (руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі.
Універсітэт ІТМО (ІТМО) | |
---|---|
руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | руск.: Национальный исследовательский университет ИТМО |
Заснаваны | 1900 |
Студэнты | 11 100[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Узнагароды | |
Сайт | www.itmo.ru |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ 1900 годзе ў рамесным вучылішчы цэсарэвіча Мікалая адкрылі механіка-аптычнае і гадзіннікавае аддзяленні. Менавіта гэтыя аддзяленні лічаць папярэднікамі ўніверсітэта ІТМО. У 1920 годзе аддзяленні вучылішча былі ператвораны ў тэхнікум дакладнай механікі і оптыкі. У 1930 годзе тэхнікум ператвораны ў Навучальны камбінат дакладнай механікі і оптыкі, а праз тры гады ад яго аддзяліўся Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі — ЛІТМО.
Пасля 2-й сусветнай вайны інстытут актыўна развіваўся, напрыклад, у 1958 годзе створана першая савецкая ЭВМ для інжынерных разлікаў — «ЛІТМО-1».
У 1992 годзе ЛІТМО перайменаваны ў Санкт-Пецярбургскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, а ў 1994 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. З 2003 года навучальная ўстанова называлася Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. У 2009 годзе ўніверсітэту нададзены статус нацыянальнага даследчага[3].
Вядомыя выпускнікі
правіць- Аскар Акаеў — першы прэзідэнт Кыргызстана.
- Генадзь Караткевіч — беларускі спартыўны праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў.
Зноскі
- ↑ http://www.ifmo.ru/file/pages/210/prezentacia_RUS_ITMO_University_DK_new%20%284%29.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Гісторыя ІТМО Архівавана 21 лютага 2020.