Універсітэт Анжэ — Ле-Ман

(Пасля перасылкі з Універсітэт Анжэ-Ле-Ман)

Універсітэт Анжэ — Ле-Ман (фр.: Université Angers-Le Mans), поўная афіцыйная назва Супольнасць універсітэтаў і ўстаноў Анжэ — Ле-Ман (фр.: Communauté d'universités et établissements Angers-Le Mans) — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.

Універсітэт Анжэ — Ле-Ман
фр.: Université Angers-Le Mans
Арыгінальная назва фр.: Université Angers-Le Mans
Заснаваны 2021
Размяшчэнне Пеі-дэ-ла-Луар

Гісторыя правіць

  • 2006 — закон аб праграме даследаванняў заахвочвае «супрацоўніцтва паміж суб’ектамі даследаванняў»
  • 2008 — афіцыйнае стварэнне асацыяцыі «Універсітэт Нант — Анжэ — Ле-Ман» у выглядзе навукова-даследчага і вышэйшага адукацыйнага цэнтра са статусам грамадскай установы навуковага супрацоўніцтва
  • 2009 — афіцыйны запуск асацыяцыі ўніверсітэтаў. Да першых чатырох заснавальнікаў (універсітэты Нанта, Анжэ і Ле-Мана, а таксама Нанцкая цэнтральная школа) далучаюцца 7 новых удзельнікаў і 18 асацыяваных членаў
  • 2013 — закон аб вышэйшай адукацыі і навуковых даследаваннях скасоўвае папярэдні статус аб’яднання і стварае супольнасць універсітэтаў і ўстаноў. Універсітэт Нант — Анжэ — Ле-Ман аб’яднаўся з Брэтанскім еўрапейскім універсітэтам
  • 2016 — паўстаў Універсітэт Брэтань — Луара
  • 2020 — роспуск Універсітэта Брэтань — Луара
  • 2021 — стварэнне Універсітэта Анжэ — Ле-Ман. Гэта грамадская навуковая, культурная і прафесійная ўстанова, створаная ў выглядзе супольнасці ўніверсітэтаў і ўстаноў

Структура правіць