Універсітэт Буэнас-Айрэса
Універсітэт Буэнас-Айрэса (ісп. Universidad de Buenos Aires, UBA) — найбуйнейшы універсітэт Аргентыны, заснаваны 12 жніўня 1821 года ў горадзе Буэнас-Айрэс; складаецца з 13 факультэтаў, шасці клінік і 10 музеяў, звязаны з трыма вышэйшымі школамі: «Нацыянальны каледж Буэнас-Айрэса», «Вышэйшая школа камерцыі Карласа Пелегрыні» і «Інстытут вольнай другой адукацыі».
Універсітэт Буэнас-Айрэса | |
---|---|
ісп.: Universidad de Buenos Aires | |
![]() | |
Заснаваны | 1821 |
Рэктар | Alberto Barbieri[d] |
Студэнты | 262 932[1] |
Сайт | uba.ar (ісп.) |
![]() |
Універсітэт лічыцца самым прэстыжным ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Як усе астатнія нацыянальныя аргентынскія універсітэты, фінансава залежыць ад дзяржавы, тым не менш ён лічыцца незалежным, аўтаномным, свецкім і бясплатным (у тым ліку і для замежнікаў). З прычыны, што ўніверсітэт з’яўляецца аўтаномным, ён мае сваю сістэму кіравання, створаную з часоў універсітэцкай рэформы ў 1918 годзе прадстаўнікамі настаўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў.
Выбітныя выпускнікі правіць
- Карлас Сааведра Ламас (1878—1959) — аргенцінскі вучоны-правазнавец і палітык.