Універсітэт Каід-і Азама

Універсітэт Каід-і Азама — публічны ўніверсітэт у Ісламабадзе, Пакістан.

Універсітэт Каід-і Азама
урду: قائداعظم یونیورسٹی‎
Заснаваны 1967
Сайт qau.edu.pk

Гэта адзін з лепшых дзяржаўных універсітэтаў Пакістана. Быў заснаваны пад назвай Ісламабадскі ўніверсітэт у 1965 годзе. Зульфікар Алі Бхута (тады міністр замежных спраў, пазней прэм’ер-міністр) атрымаў грошы на адкрыццё ўніверсітэта ад урада ЗША.

Універсітэт падтрымлівае навуковае супрацоўніцтва з шэрагам ВНУ ў ЗША, Еўропе і Паўднёвай Азіі. Паводле рэйтынгу Вышэйшай адукацыйнай камісіі, па стану на 2006 год займаў 1-е месца сярод вышэйшых навучальных устаноў Пакістана. Мае 4 факультэты: прыродазнаўчых, сацыяльных, біялагічных і медыцынскіх навук.