Універсітэт Мак-Гіла
Універсітэт Мак-Гіла (англ.: McGill University) — найстарэйшы і вядомы ўніверсітэт Канады. Заснаваны ў 1821 годзе і адкрыты ў 1829 годзе ў Манрэалі (правінцыя Квебек, Канада). Памяшканні для ўніверсітэта (у той час Каледжа Макгіл) размясціліся ў сядзібе Бернсайда Плэйса, якая перайшла «Каралеўскаму інстытуту развіцця вучэння» разам з 10 000 фунтаў стэрлінгаў па завяшчанні Джэймса Макгіла ў 1813 годзе. Першыя карпусы для ўніверсітэта пабудаваны ў 1843 годзе.
Універсітэт Мак-Гіла | |
---|---|
англ.: McGill University | |
![]() | |
Дэвіз | лацінская мова |
Заснаваны | 1821 |
Рэктар | Deep Saini[d][1] |
Студэнты | 31 081, 40 036 і 37 888[2] |
Сайт | mcgill.ca (англ.) |
![]() |


Першыя канадскія завочныя курсы з’явіліся сто гадоў таму. Менавіта тады ўніверсітэт Макгіла ў Манрэалі пайшоў насустрач настаўнікам, якія не мелі магчымасці наведваць яго вочнае аддзяленне. У 1920 годзе Міністэрства адукацыі Брытанскай Калумбіі задаволіла зварот жыхароў аддаленых раёнаў, і з’явіліся першыя такія курсы на ўзроўні правінцыі. У 1941 годзе канадскія фермеры ў прэрыях ўпершыню пачулі радыётрансляцыі навучальных праграм.
Ва ўніверсітэце вучацца 30 000 студэнтаў, 80 % з якіх з’яўляюцца канадцамі. У Макгіле ўсяго 21 факультэт з больш чым 300 спецыяльнасцяў. У рэйтынгу 2010 года па версіі газеты The Guardian заняў 19 месца ў свеце.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ https://www.mcgill.ca/principal/about-principal
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Мак-Гіла
- McGill University (англ.) (фр.)
- Гісторыя ўніверсітэта Архівавана 24 снежня 2008. (англ.) (фр.)
- McGill’s Bellairs Research Institute — Barbados, West Indies (англ.) (фр.)
- McGill’s Macdonald Campus (англ.) (фр.)
- TV McGill Архівавана 17 лютага 2011. (англ.) (фр.)
- CKUT Radio McGill (англ.) (фр.)