Універсітэт Манпелье
Універсітэт Манпелье (фр.: Université de Montpellier) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манпелье.
Універсітэт Манпелье | |
---|---|
фр.: Université de Montpellier | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Montpellier |
Міжнародная назва | англ.: University of Montpellier |
Заснаваны | 1289 |
Год рэарганізацыі | 2015 |
Студэнты | 49 000[1] |
Размяшчэнне | Манпелье |
Сайт | umontpellier.fr |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Універсітэт — гэта вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, размешчаная ў горадзе Манпелье на поўдні Францыі ў рэгіёне Аксітанія. У мінулым яна існавала паміж 1289 і 1793 гадамі, затым паміж 1896 і 1970 гадамі і зноў была адноўлена ў 2015 годзе. Вядомая як адна з найстарэйшых і адна з самых бліскучых медыцынскіх школ у сярэднявечным свеце, установа ў Манпелье таксама вядома выкладаннем права. У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт налічвае амаль 50 000 студэнтаў. Універсітэт аб’ядноўвае вельмі разнастайныя дысцыпліны, такія як дакладныя навукі, хімія, біялогія, медыцына, права, эканоміка, менеджмент, фармацэўтычныя і спартыўныя навукі.
СтруктураПравіць
ФакультэтыПравіць
- Факультэт навук
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт права і палітычных навук
- Фармацыйны факультэт
- Факультэт навук і тэхнікі фізкультурна-спартыўнай дзейнасці
- Педагагічны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Стаматалагічны факультэт
ІнстытутыПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Манпелье
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы