Універсітэт Парыж-Дафін

Універсітэт Парыж-Дафін (фр.: Université Paris-Dauphine) або Універсітэт Парыж ІХ (фр.: Université Paris-IX) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. Займае першае (або адно з першых у розных рэйтынгах) месца ў Францыі і ўваходзіць у топ-50 універсітэтаў па ўсім свеце.

Універсітэт Парыж-Дафін
(Парыж ІХ)
фр.: Université Paris-Dauphine
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris-Dauphine
Міжнародная назва англ.: Paris Dauphine University
Заснаваны 1968
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 7 971[1], 8 482[1], 8 703[1], 9 260[1], 9 459[1], 9 630, 9 717[1], 9 676[1], 10 237[1], 9 507[1], 10 176[1], 10 818[1], 11 229[1], 11 101[1], 11 687[1], 11 068[1], 11 173[1] і 11 281[1]
Размяшчэнне Парыж
Сайт dauphine.psl.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універітэт быў заснаваны як факультэт эканомікі і менеджменту ў 1968 годзе ў былой штаб-кватэры НАТА ў заходняй частцы Парыжа, у 16-й акрузе. Універсітэт вядомы сваім выкладаннем у галіне фінансаў, эканомікі, матэматыкі, права і бізнес-стратэгій. Ён з'яўляецца ўніверсітэтам са статусам (фр.: Grand Etablissement) - гэты унікальны прававы статус у французскай сістэме вышэйшай адукацыі дазваляе ўніверсітэту праводзіць самастойны адбор сваіх студэнтаў. У сярэднім ад 90 % да 95 % прынятых студэнтаў атрымалі высокія альбо самыя высокія ацэнкі па выніках нацыянальнага экзамену па выніках навучання ў французскай сярэдняй школе (фр.: Examen National du Baccalauréat).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.

Спасылкі правіць