Адкрыць галоўнае меню

Універсітэт Рэспублікі (Уругвай)

Універсітэт Рэспублікі (ісп.: Universidad de la República) — найстарэйшы дзяржаўны ўніверсітэт Уругвая, заснаваны ў 1849 годзе.

Рэспубліканскі ўніверсітэт
(UdeLaR)
Universidad de la República
Logo UDELAR.png
2016 Facultad de Derecho de la Universidad de la República, Avenida 18 de Julio.jpg
Юрыдычны факультэт
Арыгінальная назва: Universidad de la República
Дэвіз: «Pública, laica, gratuita»
Заснаваны: 18 ліпеня 1849
Рэктар: Rodrigo Arocena
Рэктар: Q57849743?[2]
Студэнты: 81774 (2007)[1]
Размяшчэнне: Мантэвідэа, Уругвай
Сайт: www.universidad.edu.uy
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Упершыню спроба заснаваць універсітэт у Уругваі была зроблена 11 чэрвеня 1833 года, калі па ініцыятыве вучонага і сенатара Дамаса Антоніа Ларан'яга быў прыняты закон аб заснаванні ўніверсітэта. Прадугледжвалася стварэнне дзевяці факультэтаў. Да 1836 года былі сфарміраваны факультэты латыні, філасофіі, матэматыкі, багаслоўя і права.

27 мая 1838 года прэзідэнт Уругвая Мануэль Арыбэ падпісаў указ аб утварэнні Вялікага Рэспубліканскага ўніверсітэта. Указ не меў прыкметных наступстваў з-за агульнай палітычнай нестабільнасці ў Уругваі на той час.

СтруктураПравіць

На сённяшні дзень у складзе ўніверсітэта дзейнічаюць наступныя факультэты:

  • Факультэт аграноміі
  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт эканамічных навук
  • Факультэт інжынернай справы
  • Факультэт педагагічных навук
  • Факультэт юрыспрудэнцыі
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт сястрынскай справы
  • Факультэт стаматалогіі
  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт грамадскіх навук
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны

Зноскі

СпасылкіПравіць