Таронцкі ўніверсітэт
Таронцкі ўніверсітэт (англ.: University of Toronto, скарочана U. of T.) — публічны даследчы ўніверсітэт у Таронта, Антарыа, Канада. Большасць асноўных тэрыторый і аб’ектаў універсітэта размешчаны на поўнач ад Фінансавай акругі ў Парку Каралевы. Заснаваны ў 1827 годзе як Каралеўскі Каледж пад кіраваннем Царквы Англіі, і стаў першай установай вышэйшай адукацыі ў Верхняй Канадзе. У 1850 годзе атрымаў назву Універсітэта Таронта, бо стаў свецкай навучальнай установай. З тых часоў і па сённяшні дзень Універсітэт Таронта — калегіяльны ўніверсітэт, гэта значыць, універсітэт, які складаецца з некалькіх разнапрофільных каледжаў. Універсітэт Таронта ўключае ў сябе 12 каледжаў, якія маюць адрозненні не толькі ў тэматыцы выкладаемага матэрыялу, але і ў гісторыі, традыцыях, ступені аўтаномнасці вучэбнай базы, фінансавання.
Таронцкі ўніверсітэт лац.: Universitas Torontonensis | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | University of Toronto |
Дэвіз |
лац.: Velut arbor ævo англ.: As a tree through the ages |
Заснаваны | 15 сакавіка 1827 |
Тып | публічны |
Рэктар | Майкл Уілсан |
Прэзідэнт | Дэвід Нэйлар |
Студэнты | 95 055[1] і 27 651[2] |
Размяшчэнне |
![]() ![]() ![]() |
Сайт | utoronto.ca (англ.) |
![]() |
Акрамя навучання, універсітэт забяспечвае вольны час студэнтаў. На яго аснове дзейнічае каля сарака каманд у розных відах спорту. Цэнтрам культурнага жыцця вучняў з’яўляецца Харт-хаўс, які лічыцца ўзорам студэнцкіх цэнтраў Паўночнай Амерыкі, які размяшчаецца ў будынку гатычнага стылю.
Выбітныя выпускнікі Правіць
- Фрэдэрык Грант Бантынг, канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1923 годзе
- Вайра Віке-Фрэйберга, 6-ы прэзідэнт Латвіі
- Эн Карсан, канадскі элініст
Зноскі
- ↑ https://data.utoronto.ca/wp-content/uploads/2021/06/Facts-Figures-2020_final.pdf
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таронцкі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт універсітэта (англ.)